Sep 25, 2012 10:52
Цікава, што такія формы, пра якія пойдзе гаворка ніжэй, я бачыў калі-нікалі і ў савецкіх кнігах, асабліва ў мастацкай літаратуры.
Браніслаў Тарашкевіч не дае асобнага правіла на гэты конт. Мабыць, гэта дзеля таго, што ён не думаў, што беларускія школьнікі будуць мець праблемы з гэтымі канчаткамі.
Мне здаецца, што правіла будзе прыблізна такім: "Назоўнікі ў форме давальнага і меснага склонаў множнага ліку пад націскам маюць канчаткі -ом (-ём), -ох (-ёх). Выключэннем з гэтага правіла будуць назоўнікі першага скланення (гэта значыць назоўнікі жаночага роду на -а (-я)), а таксама асобныя выключэнні якія фіксуюцца ў слоўніках".
Напрыклад:
Назоўны склон, адзіночны лік: мяшок, край, косць; рука, нага.
Назоўны склон, множны лік: мяшкі, краі, косці; рукі, ногі.
Давальны склон, множны лік: мяшком, краём, касцём; але: рукам, нагам.
Месны склон, множны лік: у мяшкох, у краёх, на касцёх, але: у руках, на нагах.
З выключэнняў помню "зубы" (ёсць у слоўніку Станкевічавым): будзе "зубам, па зубах", калі гэта "касцяныя" зубы, і "зубом, у зубох", калі гэта зубы, напрыклад, бараны. Але гэта яшчэ трэба глянуць, бо ў мяне няма пэўнасці.
Discuss.