Nov 22, 2012 09:42
Ці можа хто ўспомніць акцыю (няважна, чыю - БНФу, Таварыства беларускай мовы...), скіраваную супраць выкладання ў школах маскоўскай літаратуры? Пікет, дэманстрацыю, мітынг, петыцыю, збор подпісаў - што-небудзь?
Чамусьці я нічога такога ўспомніць не магу. Дзіўна, што гэты ненармальны факт - выкладанне літаратуры аднаго з суседзяў у такім аб'ёме, у якім яна выкладаецца цяпер, не прыцягвае вялікай увагі. Між тым гэта той від русіфікацыі, ад якога немагчыма (або прынамсі складана) ухіліцца, гэта не тэлевізар, якога можна проста не мець, і не кніжка, якую можна не купляць. Гэта чысты скандал - прышчапленне чужой культуры беларускім дзецям за грошы беларускіх платнікаў падаткаў.
Паглядзеў у кнігарні ў дзённік вучня малодшых класаў - ці няма там "сусветнай літаратуры", каб, значыцца, замаскіраваць гэты дзіўны факт - літаратуру суседа ў "нацыянальнай" школе. Не. Там так і стаіць - "руская літаратура".