May 06, 2013 13:45
Вядома, беларуская мова цяпер «развіваецца» толькі папаўняючыся маскоўскімі калькамі і «змагарскімі» жарганізмамі, але шкода, што і беларускія словы забываюцца. Па-мойму дарма тыя, хто перавыдаваў чарговы раз «сталінскі» РБС, не ўпісалі туды «выплат» пад «рассрочку» (ёсць толькі «у растэрміноўку»). А пяцітомнік тлумачальны дае ж і:
Узяць (купіць) на выплат - узяць (купіць) што-н. у растэрміноўку з платай часткамі.