«Повиноваться и ненавидеть»

Aug 12, 2013 04:07

«Слоўнік беларускай мовы» (2012) стаіць вышэй за «Граматычны слоўнік назоўніка» (2008), хоць бы дзеля таго, што выдадзены пазней.

У «Граматычным назоўніка» слова «ідыш» збеларусізавалі і падалі як скланяльны назоўнік: ідыша, ідышу і г. д. А ў «Слоўніку беларускай мовы» яго зноў здэбеларусізавалі і зрабілі нескланяльным. Здаецца, гэта рэгрэс.

Але прынамсі гэта можна апраўдаць тым, што раней у слоўніках сапраўды быў пэўны разнабой.

Але чаму для слова «эксперымент» нарматыўным з 2012 года ў родным склоне стаў канчатак "-а" (насуперак і узусу, і агульнай тэндэнцыі развіцця мовы (у назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне канчатак "-а" стары, а канчатак "-у" навейшы)), вядома толькі высокай іх, укладальнікаў, інтэлігенцыі. Ну што за ідыятызм?

Адны шкоднікі ў гэтым вашым Інстытуце мовазнаўства сядзяць. Сталіна на іх няма.
Previous post Next post
Up