Aug 14, 2013 11:28
Poll Фанема [і] і фанема [ы]
Ці розніца паміж імі толькі ў тым, пасля мяккага ці пасля цвёрдага зычнага яны стаяць?
Трэба яшчэ помніць розніцу паміж гукамі і фанемамі (памагай вам Вікі).
Мне здаецца, што гэта адна фанема. Бо як растлумачыць, напрыклад, тое, што «ы» не вымаўляецца асобна і ніколі не стаіць у пачатку слова, або тое, што словы «сын і маці» мы чуем як [сын ы маці]. Што адбываецца з [і]? Яна проста становіцца пасля цвёрдага зычнага. Калі лічыць [ы] асобнай фанемай, то тут маем дачыненне з якаснай рэдукцыяй галоснага (нешта накшталт акання/якання)!