Пятиминутка ненависти

Sep 18, 2013 12:56

Дзеля малой колькасці карыстальнікаў, беларускую мову лёгка накіраваць у пэўным напрамку нават параўнальна невялікай колькасці людзей. І гэта робяць носьбіты т. зв. «змагарскага» жаргону. «Змагарскія» жарганізмы ўжо пачынаюць сустракацца і ў акадэмічных слоўніках.

Чым «змагарскі» жаргон, са сваімі «напрыканцамі» і «паленнем цыгарэт» лепшы за «савецкі»? Нічым. Ён горшы. Бо не змяншае колькасці смецця ў мове, а павялічвае.

А яшчэ адна шкода ад яго, якую чамусьці ніхто не заўважае: ён адварочвае ад беларускай мовы яе носьбітаў. Як маці мне некалі сказала: я магу чытаць па-беларуску, але не так, як цяпер сталі пісаць. Гэта значыць, «па-змагарску».

А яна - натуральны носьбіт, дыялектную мову засвоіла ад бацькоў, скончыла сельскую беларускую школу.

Што цікава, «па-змагарску» - гэта яшчэ і прымітыўна. Заўважце, усе «змагарскія» жарганізмы - гэта лексіка актыўнага ўжытку. Бо сапраўды маўленне носьбітаў «змагарскага» жаргону беднае, і веданне мовы абмежавана асноўнай лексікай. Ці не таму «змагары» так лёгка эксперыментуюць з беларускай мовай - для іх яна не родная... і не жывая. А нежывой - не баліць.
Previous post Next post
Up