Савецкі жаргон

Oct 18, 2013 09:47

Піша доктар Ян Станкевіч:

1. «Браў грошы на падрыхтоўку еміны». Зь нямецкае асновы подле рас. «подготовка» зроблена «падрыхтоўка» - зусім у стылю беларуска-савецкага жаргону. Паблр. ёсьць прыгатова.
«Ён працаваў нарыхтоўшчыкам». Пра суфікс -щик, -чик, як вылучна расейскі ў словах, абазначаючых дзеючую асобу, была ўжо гаворка. Тут расейскі суфікс -щик прычэплены да нямецкай асновы. У блр. мове ёсьць «гатаваць, прыгатаваць, прыгатова», дык будзе прыгатоўнік, калі няма якогась апрычонага слова.

2. «Камітэт узначальвае савецкі генерал». Падчыркнутае слова належа да красачак беларуска-савецка-расейскага жаргону. У блр. мове няма й ня было «начала», дык ня можа быць «начальнік» ані «ўзначаліць», каторае штучна зроблена з рас. «начало» подле рас. «возглавлять». Мае быць: На чале камітэту стаіць.
Previous post Next post
Up