Oct 27, 2013 17:20
Піша доктар Ян Станкевіч:
«Калі-б усіх абанэнтаў было толькі сто, дастаткова было-б аднаго шуканьніка». «Дастаткова», як і «канчаткова», належаць да савецка-беларускага жаргону. Гэта словы штучна й няўмела зробленыя ад «дастатак» і «канчатак». Тымчасам маем словы прыродныя, народныя - даволі й канчальна. Белар. дастатны = рас. «достаточный». <...> Мае быць: Калі-б усіх абанэнтаў было толькі сто, даволі было-б аднаго шуканьніка.