Ёсць тэндэнцыя ўжываць замест «напітак» слова «напой».
Цікава, што слова «напой» не благаслаўляе ні
Руска-беларускі слоўнік (прынамсі тое выданне «сталінскага», якое на skarnik.by), ні
ТСБМ, ні ТСБЛМ-2002 (маю на паперы).
Але самае галоўнае для нас усіх - што слова «напітак» благаславіў Ян Станкевіч: «"Трункі і шынкі" - польскі германізм. Панашаму - напітак і кумпяк». Ёсць гэта слова і ў яго слоўніку.
Карацей кажучы - не ўжывайце гэты «напой». Гэта можа быць паланізм/«змагарскі» жарганізм ці яшчэ якая халера.