Nov 25, 2013 18:46
Спадарства, а раскажыце, клск, якія нюансы ёсць з ужываннем вышэйназваных канструкцый.
У прыватнасці:
- я мушу ці я павінны? Ці ёсць розніца? Чаму мы ўжываем тую ці другую форму. Ад чаго залежыць выбар на карысць адной ці другой?
- я маю прыйсці ці я маюся прыйсці? Сустракаю абедзве формы. У чым розніца і ці ёсць яна?
Leave a comment
ДОЛЖЕН, ДОЛЖНЫЙ
1. (обязан) паві́нен [Кожны, хто хоча быць хаўруснікам, п а в і н е н у н е с ц і ў кассу бачка 10-рублёвы «пай» (для бедных можна на выплату). НН, 1911 г., № 6. Калі канчаецца тэрмін арэнды і гаспадар зямлі не хоча аддаваць яе далей, арандатар п а в і н е н р а з а б р а ц ь і з в я з ц і свае будоўлі не пазней, як праз 4 месяцы пасля тэрміну. НН, 1912 г., № 28-29. Уся паліцыя, якая п а в і н н а б а р а н і ц ь жыццё і маемасць насялення, скамплектавана з людзей, не знаёмых ані з гэтым краем, ані з насяленнем […]. А. Луцкевіч. Іншыя набыўцы п а в і н н ы с п л а ц і ц ь вартасць набытай зямлі ў працягу 30 гадоў. А. Луцкевіч.], забавязаны; покупатель должен оплатить товар пакупнік павінен аплаціць тавар;
2. (я, ты, он вынужден) я му́шу, ты му́сіш, ён (яна́) му́сіць, яны́ му́сяць [Мусіць - 1) иметь необходимость. Нічога не паробіш, мушу так рабіць, як ты хочаш. Уехалі ў такую гразь, што мусілі на сабе мяшкі пераносіць. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны М. Шатэрніка ( ... )
Reply
Reply
Leave a comment