Originally posted by
filskeit at
Вучэмася правільнае мовы. Лічнік Тэкст узяты узядзены з кнігі др. Яна Станкевіча «Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы. Граматыка, правапіс, укладаньні прытарнаваныя вучыцца ў школе й дома. Часьць І-ІІІ» (Рэґенсбурґ, 1947), старонкі бачыны 106-111.
У гадзіне шасьцьдзясят часінаў. Слонь можа насіць пяцьдзясят, шасьцьдзясят і нават сто пудоў цяжару. Усяслаў Вялікі Полацкі гаспадарстваваў з тысяча сорак чацьвертага да тысяча сто першага году. Вітаўт Вялікі памер у тысяча чатырыста трыццатым годзе.
§ 122. Табліца лічнікаў.
К о л ь к а с н ы я: П а р а д к а в ы я:
1. адзін, адна, адно Першы, -ая, -ае
2. два, дзьве, два другі, „ „
3. тры трэйці, „ „
4. чатыры чацьверты, „ „
5. пяць пяты, „ „
6. шэсьць шосты, „ „
7. сем сёмы, „ „
8. восьмі восьмы, „ „
9. дзевяць дзявяты, „ „
10. дзесяць дзясяты, „ „
11. адзінанцаць адзінанцаты, -ая, -ае
12. двананцаць двананцаты, „ „
13. трынанцаць трынанцаты, „ „
14. чатырнанцаць чатырнанцаты, „ „
15. пятнанцаць пятнанцаты, „ „
16. шаснанцаць шаснанцаты, „ „
17. сямнанцаць сямнанцаты, „ „
18. асьмінанцаць асьмінанцаты, „ „
19. дзевятнанцаць дзевятнанцаты, „ „
20. дваццаць дваццаты, „ „
21. дваццаць адно дваццаць першы, „ „
30. трыццаць трыццаты, „ „
31. трыццаць адно трыццаць першы, „ „
40. сорак саракавы, „ „
50. пяцьдзясят пяцьдзясяты, „ „
60. шасьцьдзясят шасьцьдзясяты, „ „
70. семдзясят семдзясяты, „ „
80. асьмідзясят асьмідзясяты, „ „
90. дзевяцьдзясят дзевяцьдзясяты, „ „
100. сто сотны, „ „
101. сто адно сто першы, „ „
200. дзьвесьце двусотны, „ „
300. трыста трысотны, „ „
400. чатырыста чатырасотны, „ „
500. пяцьсот пяцьсотны, „ „
600. шэсьцьсот шэсьцьсотны, „ „
700. семсот семсотны, „ „
800. асьмісот асьмісотны, „ „
900. дзевяцьсот дзевяцьсотны, „ „
1000. тысяча тысячны, „ „
1001. тысяча адно тысяча першы, „ „
2000. дзьве тысячы двутысячны, „ „
1.000.000. мілён мілённы, „ „
Зацемка. Калі пры лічэньню не падаюць спакменю, дык лік 1 ставіцца ў ніякім родзе (адно, дваццаць адно, трыццаць адно і г. д.).
Перапішы табліцу лічнікаў.
§ 123. Націск у парадкавых лічніках - шосты, сёмы, восьмы - на -о-, -ё-. У колькасных лічніках - адзінанцаць, чатырнанцаць - і парадкавых - адзінанцаты, чатырнанцаты - націск на -на-. У колькасных лічнікаў - пяцьдзясят, шасьцьдзясят, семдзясят, асьмідзясят, дзевяцьдзясят - і парадкавых - пяцьдзясяты, шасьцьдзясяты, семдзясяты, асьмідзясяты, дзевяцьдзясяты націск на -ся-.
Зацемка. Зьвярнеце ўвагу на хорму гэт’кіх лічнікаў: восьмі, асьмінанцаць, асьмідзясят, асьмісот, асьмінанцаты, асьмідзясяты, асьмісотны, трэйці.
§ 124. Лічнікі зборныя й драбовыя.
Гэт’кія лічнікі, як: абодва, абедзьве, абое, двое, трое, колькананцаць, колькадзясят, чацьвёра, пяцёра, шасьцёра, сямёра, асьмёра, дзевяцёра, дзесяцёра, удваіх, утраіх і да г. п. Завуцца зборнымі. Прыклады: прывяла авечка двое ягнят, у сьвіньні пяцёра парасят, у хаце трое дзьвярэй, іх чацьвёра ў радзіме.
Гэт’кія лічнікі, як: паўтара, паўтары, паўтраця, паўтраці, паўчвярта, паўчвярты, дзьве трэйціх, чатыры пятых, восьмі дзясятых і да г. п. - завуцца драбовыя.
Лічнікі зборныя й драбовыя належаць да лічнікаў колькасных.
§ 125. Лічнікі агульныя й колькаразовыя.
Гэт’кія лічнікі, як адзін, тры, пяць, дзесяць... абазначаюць дакладны лік спакмянёў; але ё й такія лічнікі, што азначаюць лік толькі агульна або блізка чаго, прыкладам: шмат, досыць, даволі, мала, крыху, троха, пара, колькі, толькі, гэтулькі, гэнулькі. Гэт’кія лічнікі завуць агульнымі або неазначанымі.
Гэт’кія лічнікі, як: дваякі, -ая, -ае; траякі, -ая, -ае; падвойны, патройны, удвая, утрая (балей, меней, гарэй, ляпей) - завуцца колькаразовымі.
Зьмяняньне лічнікаў.
§ 126. Усе лічнікі зьмяняюцца подле склонаў. Гэт’кія лічнікі колькасныя зьмяняюцца подле лікаў: адзін - адны, дзесяток - дзесяткі, сотня - сотні, тысяча - тысячы, мілён - мілёны. Два лічнікі колькасныя маюць розныя хормы для трох радоў: адзін Бог, адна бацькаўшчына, адно жыцьцё; два сыны, дзьве сястрэ (або сястры), два акне (або акны); яны згаджаюцца ў родзе із спакменьнікам, ля каторага стаяць.
Усе парадкавыя лічнікі скланяюцца, як прыметнікі, яны зьмяняюцца подле лікаў, радоў і склонаў ды таксама, як прыметнікі, згаджаюцца із спакменьнікам у родзе, ліку і склоне, прыкл.: першы дзень, першая гадзіна, першае пытаньне; трэйці тыдзень, трэйцяя кляса; у пятай гасподзе, у тысяча дзевяцьсот асьмінанцатым годзе, за двананцацьма замкамі і г. д. У лічнікаў парадкавых ад дваццаць першы - дваццаць дзявяты, трыццаць першы - трыццаць дзявяты і г. д., сто першы - сто дзявяты і г. д. Пры скланеньню зьмяняюцца толькі адзінкі, прыкладам: няма сто асьмідзясят восьмага чалавека.
Першы мае найвышшую ступень - найпершы.
§ 127. Адзін, адна, адно.
Адзіночны лік. Множны лік.
Н. адзін адна адно адны
Д. аднаго аднае аднаго адных
Прз. аднаму аднэй аднаму адным
Прм. Як Н. Або Д. адну адно Як Н. Або Д.
Сн. адным аднэй адным аднымі
М. адным аднэй адным адных
Дакладны склон адз. л. Для мужчынскага й ніякага роду мае яшчэ хорму аднага.
Заміж адна, адно, адну, адны, бывае, скажуць адная, адное, адную, адныя; бывае гэта тады, калі побач ужываецца лічнік другая, другое, другія. Прыкладам: Адная прыйшла, а другая засталася. Адную абачыў, а другое ня згледзіў. Адныя тут, а другія там.
Лічнік адзіны, -ая, -ае скланяецца зусім так, як прыметнікі.
§ 128. Два (мужч. й ніякі р.), дзьве (жан. р.).
Н. два дзьве
Д. двух дзьвюх
Прз. двум дзьвюм
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. двума дзьвюма
М. двух дзьвюх
§ 129. Абодва (мужч. й ніякі род), абедзьве (жан. р.).
Н. абодва абедзьве
Д. абодвых абедзьвіх
Прз. абодвым абедзьвім
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. абодвымі абедзьвімі
М. абодвых абедзьвіх
Значыцца, скланяюцца як прыметнікі.
§ 130. Абое, двое, трое.
Н. абое двое трое
Д. абаіх дваіх траіх
Прз. абаім дваім траім
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. абаіма дваіма траіма
М. абаіх дваіх траіх
Абодва ўжываецца, калі два спакмяні толькі мужчынскага або толькі ніякага роду (абодва сталы, абодва акны); абедзьве - калі рады памяшаныя, знач., мужчынскі й ніякі, мужчынскі й жаноцкі, жаноцкі й ніякі (абое-рабое; кабыла лысая, жарабё рабое, ізьеў воўк абое).
Перапісаць усе дагэтулешнія зразы скланенья лічнікаў.
§ 131. Тры, чатыры.
Н. тры чатыры
Д. трох чатырох
Прз. тром чатыром
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. трыма чатырма
М. трох чатырох
§ 132. Пачынаючы ад пяцёх і да трыццацёх, лічнікі скланяюцца гэтак:
Н. пяць сем восьмі
Д. пяцёх сямёх асьмёх
Прз. пяцём сямём асьмём
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. пяцьма сяма асьма
М. пяцёх сямёх асьмёх
Н. дзесяць двананцаць трыццаць
Д. дзесяцёх двананцацёх трыццацёх
Прз. дзесяцём двананцацём трыццацём
Прм. Як назоўны або дакл.
Сн. дзесяцьма двананцацьма трыццацьма
М. дзесяцёх двананцацёх трыццацёх
Пачынаючы ад пяцьдзясят да дзевяцьдзясят лічнікі з роўнымі дзесяткамі звычайна зусім не зьмяняюцца (з усімі шасьцьдзясят работнікамі, усім дзевяцьдзясят вучаньнікам, з усіх асьмідзясят снапоў і г. д.), а рэдчас скланяюцца, як пяць.
У колькасных лічніках, што складаюцца з дзесяткоў і адзінак, скланяюцца толькі адзінкі, прыкл.: ад асьмідзясят чатырох год, без дзевяцьдзясят пяцёх снапоў, з трыццаць сяма дзяцьмі і г. д.
Зацемка. Адказуючы на пытаньне колькі? датыкаючае асобаў, лічнік ставяць у дакладным склоне. Прыкл.: - Колькі вучаньнікаў? - Двух, трох, пяцёх, сямёх, шаснанцацёх, дваццацёх і да г. п. (але - адзін вучаньнік).
§ 133. Сорак, сто.
Н. сорак сто
Д. сараку сту
Прз. сараку сту
Прм. Як назоўны
Сн. саракма стома
М. сараку сту
Лічнікі 200, 300, 400, 500 і г. д. зусім не зьмяняюцца. Калі ў колькасных лічніках ёсьць сотні з адзінкамі або сотні зь дзесяткамі й адзінкамі, дык зьмяняюцца толькі адзінкі, прыкл.: аддаў доўг без чатырыста дзевяцьдзясят двух чырванцоў.
Заданьне. Перапішы дагэтуль надрукаваныя зразы лічнікаў, пачынаючы з § 131.
§ 134. Лічнік тысяча ў вадзіночным ліку зусім не зьмяняецца, калі пры ім няма лічніка адна. Прыклады: Тысяча чалавекаў прыйшло. Валей маць аднаго прыяцеля, як тысяча непрыяцеляў. Мілён большы за тысяча. Аддаў доўг бяз тысяча залатнікоў. Даў па тысяча рублёў. А калі ля тысяча стаіць лічнік адна, дык тысяча скланяецца, як мяжа.
У множным ліку тысяча скланяецца гэтак:
Н. тысячы
Д. тысячаў
Прз. тысячам
Прм. Як назоўны
Сн. тысячмі
або тысячамі
М. на тысячах
Драбовыя лічнікі складзеныя з паў-, прыкладам: паўтара рубля, паўтара рэшата бобу, паўтары ігрушы, паўтраця, паўтраці, паўпята, паўпяты і г. д. - не зьмяняюцца.
Заданьне. Праскланяй: тры яблыкі, чатыры ігрушы, шэсьць куранят, дваццаць дзевяць птушанят, тысяча чырванцоў.