„Скажы мне як рускі чалавек рускаму чалавеку...“

Feb 07, 2014 00:21

Максім Багдановіч (артыкул „Украінскае казацтва“, 1914):

„Якраз тут, спачатку каля Суздаля, Растова і Уладзіміра, а потым каля Масквы, пачалі яднацца рускія землі, стала ўзнікаць Руская дзяржава, вырастаў адзін з рускіх народаў - народ велікарускі. А іншы рускі народ, беларускі, трапіў пад уладу Літвы, увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Аднак абедзве гэтыя рускія дзяржавы жылі паміж сабой не ў ладах, і Вялікае Княства Літоўскае, шукаючы саюзніка, увайшло ў саюз з Польшчай. У руках у Польшчы ўжо была руская зямля - Галіччына, а пасля гэтага яна далучыла і Валынь. Там жыў трэці рускі народ - украінскі. Так падзяліліся рускія землі.“

(Для пратакола: арыгінал пісаўся на маскоўскай мове. Здаецца, для нейкага перыядычнага выдання.)

Ян Казімір Пашкевіч (1621):

„Полска квитнет лациною, Литва квитнет русчызною...“

Мікалай Азбукін („Географія Эўропы“, 1924):

„Тры галоўныя народы Ўсходняй Эўропы - беларусы, маскоўцы, або расійцы, і ўкраінцы - маюць паміж сабой шмат супольнага і агулам завуцца ўсходнімі славянамі або рускімі.“

***

Калі б мне задалі пытанне, што я лічу вяршыняй бээсэсэраўскай бальшавіцкай паліткарэтнасці і савецка-беларускага лексікаграфічнага ідыятызму, я б сказаў: той факт, што маскоўцам аддалі эксклюзіўнае права называцца „рускімі“.
Previous post Next post
Up