Некалі Вінцук наш Вячорка апублікаваў ў «Спадчыне» агульныя рэкамендацыі, як пісаць «новаклясычным» правапісам. Там ён, спаслаўшыся на
Падлужнага і Чэкмана, упамянуў пра розніцу паміж вымаўленнем маскоўскіх гукаў [з’] і [с’] і беларускіх «вельмі мяккіх» гукаў [з’’] і [с’’].
Пытанне ў сувязі з гэтым такое: чаму ты не вымаўляеш гэтыя беларускія гукі, як належыць? ці магчыма гэту розніцу паказаць пры помачы
міжнароднага фанетычнага алфавіта? А калі магчыма, то як?