Mar 01, 2014 12:56
Не вельмі я любіў слова „падарунак“ - неяк па-польску гэта слова гучыць. Захацеў пацікавіцца, ці ёсць яно ў ідыялекце доктара Яна Станкевіча і глянуў у слоўнік ягоны, а там яго няма. Але ёсць „падарак“.
* падарак -рку, м. - подарок. Што за падаркі Пан Бог мне прыслаў? Кіт. 82а13. Ужо твае падаркі беленькі. Манюкі НЗ (Косіч 242). Уменьш. падáрачак -чку, м. Паўзе паўзе ды мурашачка, нясе, нясе ды падарачкі. Падáркі беленькі. Лупекі Стдуб. (Косіч 243).
* падáркавы -вая, -вае - подарочный. Нсл. 438.
Дарэчы, што гэта за „беленькі“ (падаркі)? Нейкі ўстойлівы эпітэт, ці што?
Карацей кажучы, вось вам яшчэ адна прычына любіць ідыялект доктара Яна Станкевіча.