Не чытаю “Нашу ніву”, зайшоў на сайт выпадкова, пабачыў гэты матэрыял:
http://nn.by/?c=ar&i=127812 і... не зразумеў, пра што ідзе гаворка ў загалоўку, аж пакуль не прачытаў артыкул і не праглядзеў відэа.
Аказваецца, нашаніўцы пераклалі як “да чорта” маскоўскае “к чёрту”. Відаць, яны там у “НН” ошэнь пльохо панімают по-рюсскі. Прымеж таго між тым “к чёрту” трэба было перакладасці проста як “к чорту”:
К чорту - а) на кавалкі, ушчэнт. А потым, брат, калі рвануўся, - Усё к чорту - вуда і кручок, Пайшоў гуляць мой шчупачок! Колас; б) прэч, вон; выражае злосць на каго-, што-н., жаданне пазбавіцца ад каго-, чаго-н. К чорту касцёлы, капліцы, Цэрквы, званіцы, званы! Досыць працоўным маліцца Рэчам папоўскай маны. Крапіва.
Да чорта - пра вялікую колькасць, мноства каго-, чаго-н.
http://www.skarnik.by/tsbm/92924 Тое ж і ў перакладных слоўніках:
http://www.skarnik.by/rusbel/103110http://www.skarnik.by/rusbel/29632 P. S. Oops! Яны ўжо паправіліся. Але няхай і гэты пост застанецца, можа, каму будзе карысны.