Хай квітнее Райх Крывіцкі/ Назаўсёды! На вякі!/ Хай растуць, смяюцца дзеці,/ І не знаюць слёз бацькі

May 06, 2014 15:59

Як бы вы, пішучы афіцыйным стандартам, напісалі б слова “райх” (Reich)? З вялікай ці з малой літары? “Райх” ці “рэйх”?

У маскоўскай мове “Третий рейх” і “рейх”. Чаму апошняе слова - з малой літары? Відаць, тут “рейх” разглядаецца як паняцце роднаснае “каралеўству”, “рэспубліцы”, “царству” і г. д.

Форма “райх” - бліжэйшая да арыгінальнага нямецкага вымаўлення. І слоўнікі ўжываць яе не забараняюць! Пакуль што.

БКП-2005 дае “райхстаг”.

Яшчэ: розніца ў правапісе з усходнімі суседзямі ў тым, што ў афіцыйным стандарце беларускай мовы з вялікай літары пішуцца “усе знамянальныя словы ў афіцыйных (і неафіцыйных) уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў” (у маскоўцаў гэта правіла не пашыраецца на гістарычныя назвы): Великое княжество Литовское vs. Вялікае Княства Літоўскае.

Відаць, дарма што ў маскоўцаў у слоўніку ёсць Третий рейх, па-беларуску будзе правільна Трэці Райх, Крывіцкі Райх (г. зн. “Райх” тут - з вялікай літары).

P. S. Не, відаць, у афіцыйным стандарце правільна будзе пісаць “рэйх”, бо слоўнік дае аднакарэнныя словы: рэйхстаг, рэйхсвер, рэйхсканцлер і г. д.
Previous post Next post
Up