«У одной моей подруги с её парнем...»

May 11, 2014 12:56

Жыве не ў гэтым вашым Мінску, а ў Брэсце адзін дзяцюк. Адукацыю мае так сабе - мала таго што гуманітарную, дык яшчэ і ў РБ атрыманую. «Філолаг», «перакладчык» (два дыпломы). Ведае афіцыйны стандарт беларускай мовы параўнальна добра - як я. Ведае крыху і ідыялект доктара Яна Станкевіча, але са слоўнікам. Ведае польскую і англійскую мовы добра. Нямецкую - нядобра, давучвае яе цяпер на курсах.

Працуе гэты дзяцюк, здаецца, і па спецыяльнасці, але не вельмі, бо ў 95 % выпадкаў - з тэкстамі на маскоўскай мове. Але маскоўская мова яму ўжо даўно абрыдла і кішкі праядае.

Пытанне цяпер такое: як яму ўцячы ад маскоўскай мовы і не памерці ад голаду беспрацоўным?

Паспрабуйце спачатку адказаць на гэта пытанне без дадатковай інфармацыі.

Ёсць у яго таварыш з падобнымі інтарэсамі (цікавасцю да беларускай мовы і добрым яе веданнем, скажам так). Тэарэтычна яны ўдвух маглі б абдумаць і рэалізаваць якую-небудзь бізнес-схему. Але зноў жа - якую? Бізнес-ідэйку ім не падкінеце?
Previous post Next post
Up