далей, прыслоўе
3. Затым, потым, у далейшым. [Суседзі] разумелі, што ўся дружба скончыцца, як толькі Сімон паедзе адгэтуль, і далей нічога добрага чакаць не выпадае. Самуйлёнак. Далей, як і ва ўсіх пісьмах, ішлі паклоны - кожнаму паасобку. Якімовіч.
http://www.skarnik.by/tsbm/19176 нада́лей і надале́й, прыслоўе
На будучы час, на потым. Кантракта надалей.. [пан] не падпісаў. Бядуля. Заставацца ў шэрым драўляным доміку надалей было немагчыма. Нядзведскі. (Прыклад няўдалы. - Filskeit) [Чалавек] сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. Лынькоў.
http://www.skarnik.by/tsbm/40421 Такое ж ужыванне прыслоўя «надалей» благаслаўляе Сам у сваім слоўніку (с. 721):
надалей, нареч. - на будущее время, на дальнейшую пору. Гсл.
Калі папрасіць Ґуґл пашукаць прыклады ўжывання слова «надалей», то прынамсі на першай старонцы блізу што ўсе яны няправільныя:
Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч кажа, што за чужыя грошы Беларусь працягне жыць і надалей (правільна - «далей» (3)).
Крымскія татары надалей знаходзяцца пад вялікім ціскам новых расейскіх уладаў (пальшчызна паперла, «надалей» ужыта там, дзе палякі сказалі б «nadal»).
Нафта маркі Brent надалей таннее на фоне статыстыкі запасаў энэрганосьбітаў у ЗША (правільна - «далей» (4)).
Вучэцєся ж бєларускає мовы, сукіны дзеці, каб нє ўмёрлі.
Click to view