Oct 18, 2011 09:47
Хай сабе гэта не ў тэму суполкі, але мадэратары, відаць, пакінулі мадэраваць і прапускаюць нейкі спам, так што...
Якія словы рускай мовы для вашага беларускага вуха гучаць смешна?
Для мяне, напрыклад, досыць цікава гучаць:
лакомиться - у самім слове чуецца, як чалавек нешта каўтае, нешта такое доўгае;
товарка (таварышка) - гучыць як "вельмі неінтэлігентная гандлярка";
магнитик - проста смешнае слова.