У якім слоўніку можна знайсці словы "чэляс", "чалец"?

Nov 12, 2011 21:29

Маю на ўвазе, у тым значэнні, у якім іх падае "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" В. Ластоўскага (1924).

Вядома, можна было б задаволіцца толькі слоўнікам Ластоўскага, але... "Аўтар ляік у языкаведзе, пры гэтым вельмі суб'ектыўны. Забраны матар'ял ён выдаў ненавукова, друкуючы пры тым-жа бяз жаднага выдзяленьня словы ім новаствораныя. Ад гэтага слоўнікам Ластоўскага цяжка карыстацца".

Я ніякіх даследаванняў сам не рабіў, але ці не можа так быць, што ў гэтым выпадку маем аўтарскія неалагізмы, якія не прыняліся ў дваццатыя гады - калі мова была жывая, - але былі выцягнуты з гарышча ў дзевяностыя - калі мова ледзь ліпела, і ў ёй прыжываліся самыя розныя "змагарызмы"?

Хоць, праўду кажучы, Ластоўскі не "змагар" ніводнага разу - адзін з бацькоў нацыі.
Previous post Next post
Up