Erich Maria Remarque

Dec 03, 2011 20:11

"Марыя", здаецца, жаночае імя.
Эрых Марыя Рэмарк - мужчына.

А як бы вы паставілі яго поўнае імя ў давальным, творным і месным склонах? Асабліва мяне цікавіць "Марыя".

Усім больш звыкла скланяць імя "Марыя" як жаночае, гэта значыць:
Давальны склон (каму? чаму?): Эрыху Марыі Рэмарку.
Творны склон (кім? чым?): Эрыхам Марыяй Рэмаркам.
Месны склон (аб кім? аб чым?): аб Эрыху Марыі Рэмарку.

Але чаму? Якое правіла забараняе імя мужчыны як мужчынскае?
Давальны склон (каму? чаму?): Эрыху Марыю Рэмарку.
Творны склон (кім? чым?): Эрыхам Марыем Рэмаркам.
Месны склон (аб кім? аб чым?): аб Эрыху Марыю Рэмарку.

"Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы" Плотнікава - Трайкоўскай пра прозвішчы дае, што, калі яны з'яўляюцца назвамі прадметаў жаночага роду на -а, акрамя прозвішчаў на ненаціскныя -ка, -га, -ха, яны скланяюцца незалежна ад полу асобы як агульныя назоўнікі жаночага роду за адпаведным тыпам асновы.

Але "Марыя" - не прадмет, дарма што жаночага роду.

Пра "непрадметы" той жа слоўнік дае: "Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў на -а, скланяюцца ў тым выпадку, калі яны адносяцца да асоб мужчынскага полу, а ў адносінах да асоб жаночага полу не скланяюцца".

"Непрадмет Марыю", такім чынам, трэба скланяць як адпаведны агульны назоўнік. Значыць, правільны варыянт скланення - другі.

Prove me wrong.
Previous post Next post
Up