Снять деньги с пластиковой карты

Dec 20, 2011 13:15

Як гэта сказаць па-беларуску? Я маю на ўвазе - як перакласці слова "снять"?

У выпадку з рускім словам тут усё нармальнае, глядзім у тлумачальны слоўнік і бачым:

Снять
3. что. Взять какую-л. сумму, лежащую на хранении (в банке). С. со счёта. С. деньги со сберкнижки. С. пятьсот рублей.

А беларускі слоўнік такога значэння для "зняць" не дае. Вось усе значэнні гэтага слова:

1. Дастаць, узяць, прыняць тое, што знаходзіцца зверху, на паверхні ці дзе-н. замацаванае. З. паліто з вешалкі. З. каструлю з агню. З. вяршкі з малака. З. ураджай (сабраць).
2. Пра апранутае адзенне: раздзяваючыся ці раздзяваючы каго-н., вызваліцца ад чаго-н. З. шапку. З. боты.
3. Выдаліць, прымусіць пакінуць месца, пост. З. ахову (адмяніць). З. варожага вартавога (забіць, звязаць).
4. Зрэзаць, ссячы. З. галаву шабляй.
5. Пазбавіць чаго-н., вызваліць ад чаго-н. З. з работы. З. з забеспячэння. З. з уліку.
6. Спыніць дзеянне чаго-н., адмяніць, адмовіцца ад чаго-н. З. сваю прапанову. З. забарону. З. судзімасць.
7. Выключыць, устараніць. З. што-н. з абарачэння. З. з продажу.
8. Устараніць, пераадолеўшы, вырашыўшы. З. спрэчнае пытанне.
9. Дакладна аднавіць, скапіраваць, пераносячы на што-н. З. мерку нагі. З. копію з дакумента. З. план мясцовасці.
10. Адлюстраваць на фотаці кінаплёнцы. З. кінафільм.
11. Атрымаць шляхам апытання (спецыяльны тэрмін). З. паказанні з каго-н.
12. Узяць у наймы. З. пакой.

Адгэтуль вывад, што дзеяслоў "зняць" для пекладу нельга ўжыць. А які тады?
Previous post Next post
Up