Снеговик

Dec 20, 2011 14:44

Тут ксёндз у віншаванні на беларускай мове хоча ўжыць слова "снегавік".

Я, вядома: "Одну секу-у-ундочку..." Праверым, ці ёсць "снегавік" у беларускай мове. У слоўніку на "Родных вобразах" - няма, у арфаграфічным 2009 года - няма.

Глянуў у руска-беларускі слоўнік 1953 года - няма "снеговика". Глянуў той жа слоўнік навейшы - 1994 года - няма "снеговика". Няма і ў Грабчыкава, 1990. Хе-хе, гэта што, нейкі неалагізм у рускіх такі?

Знайшоў "снегавую бабу" пад "баба" на "Родных вобразах". Цікава, ці ёсць яшчэ якія іншыя сінонімы? Гляньце, будзьце ласкавыя. У Байкова - Некрашэвіча, напрыклад. Можа, Ластоўскі якое цікавае слова дасць.
Previous post Next post
Up