Чаму ў нас гэтулькі "неабмыльных веданьнікаў у галіне беларускай мовы"?

Jan 12, 2012 10:06

Velcom хоча, каб "входящие" и "исходящие" (званкі) перакладаліся як "уваходныя" і "зыходныя". Такія спецыялісты ў галіне беларускага мовазнаўства там сядзяць.

Чаму так? У слоўніку:

ЗЫХОДНЫ
(прыметнік)
Такі, з якога пачынаецца што-н., пачатковы. Зыходная пазіцыя. Зыходны пункт гледжання.

Добра (нічога добрага) - беларуская мова на парозе смерці (у клінічным стане) - у ёй ужо не з'яўляюца словы інакшым спосабам, чым калькаванне з рускай мовы.

Але яны і скалькаваць нармальна не могуць! "Зыходныя", бл*... І рады, мабыць, - во якое класнае беларускае слова мы ўжываем!

"Уваходзячыя" і "выходзячыя" - былі б правільнымі калькамі, а вы як думаеце?
Previous post Next post
Up