Чаму рэдка ўжываеш злучнік "бы"?

Mar 13, 2012 14:28

БЫ
(злучнік | размоўнае)
Ужыв. ў дапушчальных параўнаннях са значэннем «як», «усё роўна як», «быццам», «нібыта».
Сумна, бы на хаўтурах.
Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.

P. S. Неяк дзіўна у нас гэта робіцца. Калі кажаш, што слоўнік дае "каменціраваць" або што няма "абдрукоўкі", а ёсць "памылка друку", то табе кажуць што, маўляў, "эканомія маўленчых сродкаў". Але чамусьці не лянуюцца дадаваць яшчэ адзін склад у "гэтую" і "словаў". Помняць "нібыта" (польскім лічыў гэта слова Ян Станкевіч), не лянуюцца вымаўляць "быццам бы", і ў той жа час так рэдка ўжываюць злучнік "бы", "маўленчыя сродкі" не эканомячы... *паціскае плячыма*
Previous post Next post
Up