На форму "ўваскрос" Гугл
дае 51 500 вынікаў, а на "ўваскрэс" - толькі 8350.
Граматычны слоўнік дзеяслова
дае:
уваскрэснуць зак. уваскрэсну, уваскрэснеш, уваскрэсне, уваскрэснем, уваскрэснеце, уваскрэснуць; уваскрэсні, уваскрэсніце; уваскрэс, уваскрэсла, уваскрэслі; уваскрэсшы; уваскрэсшы
Чаму "ўваскрэсшы" два разы? Калі гэта не памылка пры пераводзе ў лічбавы фармат, то ў адным выпадку гэта, мабыць, дзеепрыслоўе, а ў другім - дзеепрыметнік (?). Беларускі арфаграфічны слоўнік дае "ўваскрэслы".
Updated: Ускрос. Я адзержыў вялікаднае здарованьне з харошым абразком і яшчэ харошшай калядкаю беларускай, у каторай ёсьцека "Хрыстос уваскрос". У беларускіх народных песьнях і пэўне ў гаворцы маем тры хормы: ускрос, уваскрос і васкрос; замест о па р бывае й э (ускрэс). Маем у блр. мове "узьняцца", "узьляцець", "узьвялічыць", "Узьвіжаньне" (а не "Воздвижение"), "успамінаць", "успамін", "усход" (а не "восход") і інш. Гэта дзеля таго, што спачатны прыростак воз- перайшоў у беларускай мове ў уз-, ўз- (ус-, ўс-), а ў ваз-, вас- (воз-, вос-) толькі тады, калі ў наступным складзе шчэз даўнейшы ер (вазьму, возьмеш). Дзеля таго хорма "ускрос" або "ускрэс" - беларуская, хорма "воскрос" - расейская, а "уваскрос" сталася скрыжаваньнем рас. "воскрос" ізь белар. "ускрос". Дык мае быць: ускрэсьці, ускрос (альбо ускрэс), ускрысеньне (хорма народная, ры тут такое, як у "дрыжэць").
Д-р Ян Станкевіч. "Аб некаторых словах і хормах нашае мовы"