Apr 30, 2012 12:50
Не канечне папу яечня, з'есць і дзяк, а поп будзе так.
Ці будзе русізмам ужыванне слова "канечне" ў якасці пабочнага слова або сцвярджальнай часціцы, як у рускай мове?
Бяром Русско-белорусский словарь (Масква, 1954). Чытаем: "Словарь, особенно в белорусской своей части, ставит себе задачи нормативного порядка: он должен быть в некотором роде справочником, указывающим круг употребления того или другого слова, его грамматические формы, ударение и написание".
Знаходзім:
КОНЕЧНО
1. вводн. сл. вядома; (понятно) зразумела; (безусловно) безумоўна; (бесспорно) бясспрэчна;
2. утвердительная част. вядома; зразумела; безумоўна; бясспрэчна.
Чамусьці слоўнік не дае слова "канечне" ні ў якасці эквівалента дапаведнага рускага пабочнага слова, ні ў якасці эквівалента адпаведнай рускай сцвярджальнай часціцы.
Але глядзім у пяцітомнік і бачым:
КАНЕШНЕ і КАНЕЧНЕ
1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення. Аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню. Ракітны. Канечне, вельмі добра ведаць мову суседзяў, але найперш трэба ведаць сваю. Арабей.
2. прысл. Абавязкова, што б там ні было. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч. // безас. у знач. вык. (часцей з адмоўем). Разм. Абавязкова.- А ты, брат Янка, пільнуй адзежу, бо прыдзецца зняць усё, апроч шапак... Не канечне стаяць над ёю крукам,- зрабіў агаворку Марцін,- а з вока спускаць не трэба. Колас. Пасля пачалі казаць: «Няхай сабе жывуць здаровенькі, а мне не канешне зрывацца з бацькаўскіх сцежак». Чорны.
3. сцвярдж. часціца. Так, зразумела, вядома.- [Ваш сын] служыў разам з маім Андрушам, хацела праведаць, пагаварыць...- А-а, яно канешне, канешне,- няпэўна прамовіў стары. Краўчанка.