"Сцверджанне" і "сцвярджэнне" ў пяцітомным слоўніку беларускай мовы

May 23, 2012 19:28


СЦВЕРДЖАННЕ, -я, н. Палажэнне, выказванне. Я здзівіўся супярэчлівасці сцверджанняў на адной і той жа старонцы пры характарыстыцы вобраза Сымона. Ларчанка.

СЦВЯРДЖЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцвярджаць - сцвердзіць і сцвярджацца.

2. Пацвярджэнне чаго-н.- Ужо тэлеграму атрымаў,- задаволена адказаў Хадкевіч і, нібы ў знак сцвярджэння сваіх слоў, выцягнуў з бумажніка Любіну тэлеграму. Васілевіч. Каравы пераклад нямецкага тэксту... міжвольна гучаў як сцвярджэнне таго, што свабодны народ не так лёгка скарыць. Брыль.
Previous post Next post
Up