Як ставіцца да слоў "сумнеў", "сумнеўны"?

May 28, 2012 13:10

Калі іх, напрыклад, можна лічыць дыялектнымі формамі, то грэх іх ужывання будзе меншы, чым грэх ужывання запазычаных або прыдуманых без патрэбы слоў.

У Яна Станкевіча ёсць, здаецца, "сумлеў", а магчыма, што і "сумлеўны". У Байкова - Некрашэвіча ёсць "сумненны".

Дык ці сустракаюцца формы "сумнеў", "сумнеўны" ў дыялектах або ў слоўніках?
Previous post Next post
Up