Осэн Івар Андрэас (Aasen, Ivar Andreas) (1813-1896), нарвежскі лінгвіст і паэт, нарадзіўся 5 жніўня 1813 г. Займаўся вывучэннем мясцовых дыялектаў: гэтыя заняткі прывялі яго да стварэння тэорыі, што менавіта народныя гаворкі, а не дацка-нарвежская мова вышэйшых класаў, ёсць сапраўднай нарвежскай мовай. І менавіта яна мае стаць літаратурнай мовай. У 1853 на базе народных нарвежскіх дыялектаў Осэн сканструяваў нармалізаваны пісьмовы варыянт мовы. Перад смерцю Осэн стаў сведкам таго, як створаная ім новая нарвежская мова заняла трывалую пазіцыю і атрымала роўныя з дацка-нарвежскай правы, а таксама атрымала прызнанне як мова літаратуры.
Памёр Осэн 23 верасня 1896 г.