Jul 01, 2012 23:52
"Нельга тут не зьвярнуць увагі, што колькі "неабмыльных веданьнікаў" у чужой ім галіне веды пашыраюць у нас ужываньне хормаў любосных замест звычайных. Зьява гэтая вельмі шкодная, бо аддаляюць хормы звычайныя хрышчоных імёнаў; ужываючы-ж замест звычайных хормаў любосных, аддаляюць і іх як любосных. Значыцца, страта падвойная. Мова-ж із нацыянальнае стаець радзімнай (сямейнай). Гэтым шкода не канчаецца. Любосныя хормы патрэбныя. Калі-ж любосных хормаў вялікалітоўскіх (беларускіх) ужываюць як звычайных, дык, замест вялікалітоўскіх хормаў любосных, пачынаюць людзі балей а балей ужываць любосных хормаў расійскіх. Калі "Пятрусь" хорма поўная, звычайная, дык любоснай ё расейскі "Пеця"; калі "Міхась" хорма звычайная, дык за любосную бяруць расейскага "Мішу", "Мішку"; калі "Алесь", "Алеся", "Марыля" хормы звычайныя, дык любоснымі ё "Саша", "Шура", "Маша" і г. д. Дык трэба з гэтаю дурнотаю скончыць".
Ян Станкевіч. "Хрышчоныя ймёны вялікалітоўскія (беларускія)", 1963 г.