Напоўніцу

Jul 20, 2012 00:53

Думаеце, гэта "змагарскі" жарганізм? Аказваецца, не. Іншая рэч, што ў "змагарскім" жаргоне гэта слова блізу што ніколі не ўжываецца ў сваім значэнні. А ведаеце, што гэта слова значыць? Яно значыць "напхаўшы поўны рот".

"Беларускі слоўнік безэквівалентнай лексікі" (1994):

напоўніцу, прысл., разм. Набивая полный рот (есть).

А потым, калі бульба спячэцца, здаволены [верасень] дзьмухае, студзіць яе і есць напоўніцу... Васілевіч. Маўчаць, нічога ані мне не гавораць. Толькі закусваюць напоўніцу, ратамі чаўкаюць. Сачанка. Гаспадар смачна, напоўніцу еў сала з мяккім пахкім хлебам, круціў худою жылістай шыяй, нібы збіраўся пад'есці навек. Жук.

Ёсць у гэтым слоўніку і прыклад пад "зяхаць": Як убачыў я картоплю... напоўніцу набіў рот бульбаю, толькі зяхаў: была яна надта гарачая, апякала рот. Далідовіч.

Яшчэ раз, каб добра запомнілася:

НАПОЎНІЦУ = НАПХАЎШЫ ПОЎНЫ РОТ
НАПОЎНІЦУ = НАПХАЎШЫ ПОЎНЫ РОТ
НАПОЎНІЦУ = НАПХАЎШЫ ПОЎНЫ РОТ

Дзякую за ўвагу.
Previous post Next post
Up