Поўнаю губою, на поўную губу, на поўны рот... напоўніцу?

Jul 20, 2012 16:02

Як гэта я не ўспомніў пра гэты фразеалагізм, пішучы папярэдні пост? Гл. у Ф. Янкоўскага.

Ці магчымая тут этымалагічная сувязь?

Прыклады з мастацкай літаратуры:

Употайкі, каб ніхто не бачыў, прадраў Мішка мяшок і на поўны рот пачаў паціхеньку ласавацца цукрам. Лынькоў.
Спазніўся: Коля ўжо адчыкрыжыў сабе вялізны кавалак торта і еў на поўны рот. Місько.

P. S. У большых тлумачальных слоўніках няма "напоўніцу", але ёсць "папоўніцы" (прыслоўе, размоўнае). На поўны рот, прагна (есці). Умінаць папоўніцы хлеб (ТСБЛМ).
Previous post Next post
Up