Дагавор, умова, а не «дамова»

Aug 12, 2012 01:31

Яшчэ адзін вельмі папулярны «змагарскі» жарганізм - яго мне ў тэкстах часта даводзіцца выкасоўваць.

А вось што ў слоўніках.

Расійска-беларускі слоўнік Байкова - Некрашэвіча (2010), с. 115, с. 649:

договор - умова, дагавор, угавор
заключить договор - скласьці ўмову
нарушить договор - зламаць умову, адкінуцца ад умовы

упрёк - дакор, закід, папіка, упінка, дамова, даніманьне, вымоўка, дапінка

Беларуска-расійскі слоўнік Яна Станкевіча, с. 301:

дамова -вы, -ве; мн. ч., род. -оў (-оваў), ж. - семья, дом (или квартира) и хозяйство вместе взятые. Габруся у войска ўзялі, ад дамовы адарвалі. Гарун. Благая тая дамова, дзе вала бадзець карова. Послов. (Рапан. 73); Ст. Рудня Вял.; Нсл.
студэнцкая, работніцкая, вучыцельская й інш. дамова - студенческий, рабочий, родительский и проч. дом.
нацанальная дамова - родина, отечество. Уменьш. дамоўка -ўкі, -ўцы. Ня ў гроб багатыр жадае, а ў дамоўку. Дсл. 177.

дамовы -ваў, единств. ч. нет. - намёки, колкости. Гсл.

Няма магчымасці глянуць у «сталінскі» слоўнік, але на www.skarnik.by, мабыць, адна з яго інкарнацый. І там вось што:

договор
муж. дагавор, -ру и (о документе) дагавор, -ра муж. (условие) умова, -вы жен.
мирный договор - мірны дагавор
договор о ненападении - дагавор аб ненападзенні
торговый договор - гандлёвы дагавор
договор о взаимопомощи - дагавор аб узаемадапамозе
гарантийный договор - гарантыйны дагавор
Previous post Next post
Up