Што, і газеты няма?

Aug 23, 2012 14:41

Складана быць беларусам: ні ўніверсітэта нацыянальнага няма, ні канала нацыянальнага тэлебачання на беларускай мове, ні радыёстанцыі... Але я тут падумаў - што, і газеты нармальнай няма на беларускай мове? Сесці пачытаць там, навіны, як уборачная кампанія ідзе, пра "Дажынкі" зноў жа...

"Звязда" - афіцыёз.
"Наша ніва" - no comment.

А больш што? "Новы час" была такая добрая, цікавая газета, але яна не выходзіць рэгулярна, здаецца.
Previous post Next post
Up