26 сакавіка 2011 г. РМГА
“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” сумесна з
Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы традыцыйнае беларускае свята “
Гуканне вясны”.
Праграма свята:
11.30 - адкрыццё кірмашу рамёстваў
12.30 - 16.00 - веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы пад дуду, гукальныя песні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк).
Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы музея.
Кошт квітка: 2000 бел. руб.
Праезд: ад Вакзала да Вязынкі электра-цягнікамі ў бок Маладзечна на 10.01 і 11.23
Тэлефоны для даведак: +375 29 778-01-00, +375 29 706-09-40