Пачынаем думаць...

Mar 26, 2008 10:00

1. Самай значнай падзеяй святкавання 90-годдзя БНР стаў інфармацыйны прарыў вакол даты ў дзяржаўных медыях, што дазволіла прынамсі шматразова пашырыць веданне пра БНР у грамадстве. Але гэта толькі індывідуальная гульня некаторых прадстаўнікоў улады - магчыма кароткатэрміновая. Як гэтай гульнёй скарыстацца - трэба думаць.

2. Параўноўваючы мітынгі і шэсця на 25 сакавіка 2007 г., Еўрапейскі марш і 25 сакавіка 2008 г., прыходзіш да высновы, што незалежна ад надвор'я, палітычный тэмпературы і разгону-неразгону, на іх ходзіць прыкладна аднолькавая колькасць людзей. Адніх і і тых жа людзей. І на тым баку адні і тыя ж АМАПаўцы. І ў судах тыя ж суддзі. Баян.

3. З гэтага выцякае, што выкарыстоўваць даты рутыннага апазіцыйнага календару для палітычнай мабілізацыі бессэнсоўна. Да іх так жа рутынна рыхтуецца ўлада - і рыхтуецца нашмат больш грунтоўна. А ў паспалітага люду на рутынныя даты выпрацаваны рэфлекс - біць будуць.

4. Блін, дык мы ўчора збіраліся святкаваць ці пратэставаць? Калі святкаваць, то варыянтаў, каб ускласці кветкі І правесці мітынг ля той жа Акадэміі было процьма! Калі пратэставаць, то супраць чаго пратэставалі?

5. Самі апазіцыйныя лідэры прызнаюць, што пакуль на вуліцы выходзіць некалькі тысячаў чалавек, казаць пра нейкія варыянты дзеянняў бессэнсоўна. Згодны. Тады можа трэба думаць, што зрабіць, каб павысіць значнасць і прывабнасць свята і яго ідэялогіі па-за межамі опп-субкультуры?

6. Дзеля гэтага патрэбны цалкам іншы алгарытм дзеянняў незалежніцкіх сілаў. Калі хочаце, трэба думаць пра такі фармат 25 сакавіка, каб людзі не ішлі на гарантаваны хапун, а каб ім выходзіць і святкаваць хацелася (і маглося). Калі святкаванне галоўнай даты незалежніцкага ідэялагічнага рэпертуару прадказальна ператвараецца ў бойку і хапун, то вырвацца з яго ідэяламі па-за межы субкультуры гарантавана не ўдасца. Відавочна, што ў наступны раз пра гэта трэба будзе думаць самім, а не спадзявацца на апазіцыйнае кіраўніцтва. Агульнанацыянальная дыктоўка - добры прыклад таго, як можна вырывацца па-за рамкі опп-рэпертуару. На наступны год такіх крыяціўных ідэяў мусяць быць дзесяткі.

7. Дзеля прасоўвання беларускай справы жыццёва неабходны ідэялагічны рэпертуар, які б прапаноўваў кропкі кампрамісу і ўзаемаразумення паміж свядомай субкультурай і несвядомай большасцю. На гарызонце 600 год Грунвальду. Гэта нас шанец. Давайце хоць яго не завалім...
Previous post Next post
Up