(no subject)

Aug 16, 2009 23:58

Легіянерскі крыж у Мосары



Кастусь Шыталь
- [16.08.2009]


Кс. Віктар Місевіч асьвячае крыж
15 жніўня 2009 года, у сьвята Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Кальварыі ў Мосары быў урачыста асьвечаны крыж, усталяваны ў гонар 15-годдзя дзейнасьці ў Беларусі каталіцкага апостальскага руху "Легіён Марыі". Імшу і асьвячэньне крыжа праводзіў кс. Віктар Місевіч.

"Легіён Марыі" налічвае ў Беларусі больш за тысячу сябраў. Да асноўных кірункаў дзейнасьці Легіёну адносяцца: догляд за хворымі, апостальская праца на вуліцах, антыабортная дзейнасьць. Пераважная частка сябраў Легіёну - жанчыны ва ўзросьце ад 40 год. Моладзь ня надта імкнецца ў Легіён. У нашым рэгіёне суполкі Легіёну існуюць у Глыбокім і Докшыцах.



Працэсія ад касьцёла да Кальварыі


Працэсія ад касьцёла да Кальварыі




Previous post Next post
Up