ХАХУЛІН ЛЁС

Mar 27, 2013 09:07

Два тыдні таму было афіцыйна абвешчана пра зьнікненьне ў Беларусі яшчэ аднаго віду нашае фаўны - хахулі, або, па лаіцне -- Desmana moschata. Хахуля, сучасніца мамантаў, захавалася амаль бяз зьменаў цягам дзесяткаў мільёнаў гадоў. Бліжэйшыя хахуліны суродзічы - вожыкі й буразубкі.
Беларуская назва «хахуля» ўтвораная ад старажытнаславянскага дзеяслова «хухать» («смярдзець, тхнуць»), , з якога ўтварыўся беларускі дзеяслоў «хукаць» (выдыхаць цёплае паветра, грэць, дыхаючы цёплым паветрам)роднаснага чешскаму chuchati - “дзьмуць”, або нямецкаму hauchen - “пахнуць, дыхаць”. Жывёла так была званая спрадвеку ў нашым народзе з-за характэрнага мускуснага паху. А яе лацінскае імя desmana присходит ад шведскага словы desmansrattle - мускусны пацук. http://www.youtube.com/watch?v=FoDg7ryDX00
Да расійскіх часоў хахулі шырака жылі ў Пасожжы і ў Падняпроўі. Але ўжо ў 1951 годзе яны вадзіліся толькі на рацэ Асцёр на Магілеўшчыне. У 1955-1962 гадах хахуляў інтрадукавалі, завозячы з Расіі і выпускаючы ў Глускім, Пухавіцкім, Чачэрскім раёнах. Але праз некалькі гаоў іх там ужо не выяўлялі. Праўда, у 1982 яе заўважылі на Пцічы. Хахуля, як рэлікт, нязменна мела асабліва ахоўны статус, з-за сваёй унікальнасьці й надзвычайнае каштоўнасьці футра й мускусных залозаў. Яна была заўжды ў Чырвоных Кнігах СССР і БССР. Пра тое, якія ж яшчэ ахоўныя захады прымаліся цягам апошніх гадоў - застаецца цмянай таямніцаю. Зрэшты, як і ва ўсіх іншых выпадках, з якога краю ні вазмі - ці тое ахова кветак ці помнікаў старасвеччыны. Словазлучэньне “ахоўваецца дзяржаваю” - не нясе ў сабе аніякага сур’ёзнага сэнсу ў дзяржаве нашай. І ў тых, хто бачыў падобнае славазлучэньне на тысячах занядбаных руінаў, яно даўно выклікае горкую іронію.
Драматычны вынік сваёй прыродаахоўнае дзейнасці канстатавалі у міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі. "Праўда, спецыяльных даследаванняў ніхто не праводзіў, але з Чырвонай кнігі звярка выключылі як зніклы выгляд ", - афіцыйна паведамілі чыноўнікі агенцтву " Інтэрфакс-Захад". Хоць, усё ж прызналіся, па шчырасці што“адмысловых даследаванняў ніхто не праводзіў, але з Чырвонай кнігі жывёла выключылі як зьніклы выгляд"
Такім чынам, істота, якая на тэрыторыі сучаснае Беларусі пасялілася каля 30 мільёнаў гадоў назад, пры цяперашняй уладзе мусіць быць намі забытая, без усяляікх там даследваньняў, што ніхто й так не праводзіў. Пры тым чыноўныя заолагі выказалі сумнеў наконт перспектываў інтрадукцыі хахулі ў беларускую фаўну.
Тут міжволі згадаўся леташні пасаж колішняга намесніка міністра адукацыі Казіміра Фарына на прэсавай канферэнцыі «Сярэдняя школа на сучасным этапе: стан, праблемы і перспектывы» які асобна падкрэсьліў, што геаграфію і гісторыю Беларусі, беларускія школьнікі на роднай мове вучыць ня будуць. А патлумачыў гэта тав. К. Фарына, як сапраўдны чыноўнік ад адукацыі, ...нізкім узроўнем валоданьня школьнікамі мовы. То бок у беларускіх школах марна вучаць беларускую мову і літаратуру!?! І Міністэрства адукацыі апраўдалася нізкім узроўнем адукацыі!!!
У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя не сталі ўдавацца ў сутнасць сваёй ахоўнай дзейнасці, прыводзіць прыклады, аналізаваць тое, што рабілася для зберажэння ў Беларусі рэліктавага віду - хахулі! Выглядае, што сказаць не было чаго. А вось вінаватага знайшлі! Калі ў Мінадукацыі - гэта школьнікі, то ў Мінпрыроды гэта - амэрыканская норка! Паводле словаў адказных, у тым ліку і за знікаючыя віды, чыноўнікаў, таму, што хахуля ўчэнт звялася "спрыяў шэраг антрапагенных фактараў, а таксама агрэсія з боку амерыканскай норкі ", -- піша " Інтэрфакс-Захад". Гэта справядліва часткова, бо таксама шкодзяць хахулі й яноты й андатры, але, пердусім - людзі, якія брудзяць рэкі, браканьераць з электравудамі й сеткамі, рабураюць берагі з норкамі хахуляў. Ну, і што ж было зробдена з мэтаю скарціць колькасьць норкаў амэрыканскіх у мецах патэнцыйнага жыхарства хахуляў?
Тымчасам у суседніх Расеі і Ўкраіне некаторыя захады, каб стабілізаваць папуляцыю хахуляў усё ж робяцца. Перадусім, гэта правядзеньне шырокіх мерапрыемстваў па іх рассяленьні. Заўважана, што хахулі выдатна пачуваюцца ў суседзтве з бабрамі, бо сілкуюцца па-рознаму, а бабры пры тым адпужваюць хахульчыных канкурэнтаў. Бабры раздражняюць рыбакоў-браканьераў, якія не могуць паставіць свае сеткі паблізу ад іх хатак. А хахулям гэта гэта вельмі дарэчы. Да таго ж, яны норамі ды збудаваньнямі баброў, каб бясьпечна падарожнічаць паміж сваімі ўласнымі норамі. Да таго ж, хахулі ядуць слімакоў, якія ёсьць носьбітамі небясьпечных для баброў паразітаў. Дачыненьні гэтых жывёлаў відавочна адзначаны ўзаемнай павагай: апісаны выпадак, калі хахуля забралася на сьпіну бабра, і той паблажліва цярпеў такога пасажыра.
Адмоўнымі фактарамі для хахуляў ёсць перасыханне вадаёмаў, доўгія і моцныя паводкі. Паводкі асабліва небяспечныя ў выпадку адсутнасці паблізу вадаёмаў дрэў і кустоў, на якіх могуць ратавацца зьвяркі. Звяркоў нельга выпускаць у вадаёмы, што ў бліжэйшы час могуць быць асушаныя, або тыя, што прымаюць прамысловыя вады. Мусіць быць забаронены ў месцах жарства зьвяркоў выпас жывёлы, бо пры гэтым непазбежна правальваюцца хахульчыны норы і лоўля рыбы сеткамі. Месцы, прызначаныя для хахулі, мусяць чысціццца ад залішняй воднай расьліннасці, забесьпячацца ратавальнымі плыткамі на выпадак паводкі, ці нападу драпежнікаў. Такія захады вельмі эфэктыўныя і зусім не складаныя тэхнічна. Але невыносна яны лёгкія для нашага разнастайнага чынавенства. Бо тое, чаго нельга зьесьці, або хоць бы надкусіць, чыноўнікаў зусім не цікавіць.
Таму яны ўжо на мінулым тыдні папярэдзілі, што амэрыканская тая, шкодная, норка, будзе вінаватаю ў знікненні яшчэ шэрагу відаў -- эўрапейскія норкі, тхары, куніцы, белыя курапаткі. Вядома ж, было бы жаданне, можна было й усе гэтыя віды, разам з хахуляю, вярнуць назад у нашую прыроду колісь звычайныя ў нас віды - драфу, лань, ляснога ката… Але жаданьня няма! Як не было жаданьня, напрыклад, захаваць дома Гарэцкага ў Горках, мінскую першую электрастанцыю ды тысячы іншых помнікаў, тых што не былі пад афіцыйнай ахова і акурат тых, што афіцыйна “ахоўваліся дзяржаваю”. Што Чырвоная Кніга, зь якое можна выкідаць любыя віды фаўны, што дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, нічога не гарантуюць ні аб’ектам аховы ні нам. Нам, тым, хто тут жыве, ні нашай мове, ні нашым помнікам, ні нашай прыродзе. Бо, пакладаючыся на бяздзейнае і безпрынцыпнае чынавенства мы самі можам, урэшце, паўтарыць лёс хахулі - зьнікнуць з уласнае зямлі.

не ўсе пачвары жывуць у афрыцы, мой Край

Previous post Next post
Up