Дзень Волі 2012

Mar 17, 2012 10:54

Я ўжо некалькі год не хаджу на масавыя гулянні прысвечаныя Дню Волі. Бо святкаванне Дня Волі ў сучаснай Беларусі нагадвае мне футбольны матч, прычым у асяродку футбольных фанатаў-хуліганаў. Гэта значыцца, што ўсе чакаюць не таго, які будзе лік у гульні, а таго, ці атрымаецца перастрэцца з фанатамі каманды-суперніка, ці будзе шманаць АПАМ і ці можна ( Read more... )

БНР, праграмны пост, святы

Leave a comment

Comments 7

kurt_bielarus March 17 2012, 08:27:53 UTC
Згодны.
Можа паспеем яшчэ надрукаваць інфармацыйныя ўлёткі якія? Прыватным чынам?

Reply

cymus March 17 2012, 10:41:22 UTC
Гэта адзін з варыянтаў. Але ж пытанне не ў тым, каб раздрукаваць, а ў тым, дзе і як распаўсюдзіць.

Reply

rycyna March 17 2012, 10:48:43 UTC
Ваш пералік функцыяў нацыянальнага сьвята настолькі няпоўны, што закрадваецца благое падозраньне. А ці не інтэлігент Вы часам? У нацыянальнага сьвята есьць інтэгратыўная функцыя, і я магу сьведчыць, што папярэднія шэсьці праз пень-калоду яе выконвалі. У нацыянальнага сьвята ёсьць функцыя "тэрапэўтычная", і шэсьце тут - ніяк ні горшы варыянт, чым пасядзелкі ў клюбе або служба ў царкве. Калі і ёсьць такая - надінывідуальная - патрэба радыкальна зьмяняць фармат сьвяткаваньня, то аргумантаў на яе карысьць пакуль малавата :) Хіба што дзецкае - "задралааа!".

Reply

cymus March 17 2012, 11:11:19 UTC
На інтэлігентнасць не прэтэндую, перад напісаннем дадзенага паста ў тэорыю нацыянальных святаў не залазіў. Дый не ўпэўнены, што яна ёсць.
Наконт таго, што існуюць і іншыя функцыі акрамя пералічаных мною, дык не сумняюся.
Але ўсё адно застаюся пры сваім.
Інтэгратыўная функцыя дзейнічае толькі ў дачыненні да мінімальнай часткі нашага грамадства і з часам не пашыраецца.
Тэрапеўтычная - сумнеўна. Раз на 2 гады шэсці закончваюцца адсідкамі.

І справа не ў тым, што "задрала". У Беларусі нацыянальныя святы яшчэ трэба фармаваць - ствараць рытуалы, даказваць, тлумачыць, дзяліцца радасным настроем. Пра 25 сакавіка ў нас маўчалі 70 год. Большасць грамадзян сучаснай Беларусі трэба даказаць, што гэта свята і яно важнае для ўсіх нас. Патрэбна нейкая праца.
І з такога гледзішча, хаджэнне на мітынг - гэта не дзеянне, а бяздзеянне.

Reply


tolik_sz March 18 2012, 13:54:37 UTC
я прыкладна тое ж напісаў у сваім ФБ, толькі крыху карацей. Чакаю пана 25-ага ў бары "Валерыя" ці "Чабурэчнай" ;-)

Reply

cymus March 18 2012, 14:14:03 UTC
Так, чытаў:) А ў колькі?

Reply

tolik_sz March 18 2012, 16:28:00 UTC
аб гэтым будзе паведамлена дадаткова )

Reply


Leave a comment

Up