Click to view
Успаміны дзеда Шукелойця пра беларуаў часоў Рэчы Паспалітай і дзеда Зянона Пазьняка. Жывая гутарка.
Успаміны іншых:
Alexandr Garbul → Шаноўнае спадарства! Па Воранаўскаму раёну становішча з так званымі палякамі ведаю дакладна (жыў там некаторы час у дзяцінстве і маю там сваякоў). Працэнтаў 90 воранаўскіх палякаў, гэта нашы тутэцшыя ліцьвіны-беларусы. Запытаеш якую бабулю з вёскі з-пад Воранава: "Вы па нацыянальнасці хто?" А ў адказ пачуеш: - "Полька я, " і праз некалькі хвілінаў, пасля роздуму, як бы спахваціўшыся: -"Ну, я полька бо каталічка. Але я не варшавянка, наш род тутэйшы!" Як кажуць, без каменту! Этнаграфічныя дадзеныя падцвяржаюць і гістарычныя крыніцы. Больш-менш буйная эміграцяі палякаў у нашы землі адбылася толькі ў 20-30-ыя гады 20 стаг. Іх у нас называлі асаднікамі. Але, з 1939 па 1941 усе асаднікі былі вывезены бальшавікамі ў Сібір і Далёкі Ўсход, вялікая частка асаднікаў палягла ў Курапатах. Пасля вайны палякі, якія вярнуліся са ссылкі ў наш край, усе з'ехалі ў Польшчу. А ў нас засталіся тутэйшыя т.зв. "палякі", апалячаныя з дапамогай польскага ўрада з-яй Рэчы Паспалітай і касцёлаам.
Czeslaw List Alexandr Garbul → Добра чуць праўду менавіта ад вас. Дадам. З успамінаў (магу памыляцца) Czesławа Niemen-Wydrzycki (вядомы спявак) ... казаў, што на тры дні была адчынена мяжа ... і тыя, хто лічыў сябе палякамі ці не жадаў ... з'язджалі. Іх сям'я з'ехала ў Польшчу. З гісторыі, хто не жадаў жыць пад законамі Расейскай імпэрыі, гэта ж практыкавалася і пры падзелах Польшчы. Тых хто застаўся, у большасці, чакаў страшны лёс.
Źmicier Jurkievič Усё, у выпадку бацькоў Нямона пачалося з прамыўкі мозгу польскай літартурай і адукацыей у польскіх школках. Ад бацькоў перадалося дзецям..
- Адкуль такое веданне польскай мовы?
- З дому, вядома ж. І яшчэ з чытання. Мой бацька меў значны кнігазбор. У школе нас вучылі адной гісторыі, вядома, што не польскай, а дома - іншай, нашай, польскай. Бацькі апавядалі пра баі паўстанцаў, пра нашых магутных жаўнераў, якія змагаліся за крэсы. Паколькі тыя аповеды супярэчылі успамінам мамы пра бальшавіцкае войска, якое босае, з карабінамі на матузках, ішло ў дваццатым годзе “на Парыж” вяршыць сусветную рэвалюцыю, то, зразумела, як тое ўплывала на дзіцячае ўяўленне. І тыя размовы, што за царом было так, за Польшай іначай, а цяпер, за бальшавікамі, як ёсць, сам, сынку, бачыш… Ніхто ж нас не прымушаў падбухторваць да барацьбы з саветызацыяй. Ва ўсёй школе на пальцах адной рукі змясціліся б дзеці, якія запісаліся ў піянеры і Камсамол. Супраць націскаў з боку настаўнікаў мы не ўступалі і ўсё тут!
Alexandr Garbul → ... Ніякой вялікай эмаграцыі палякаў на нашу зямлю да 1-ай Сусветнай вайны не было (гл. мой камент вышэй)! А Вы, пан Станіслаў, калі цікавіціся гісторыяй нашага народа, звяртайцеся да гістарычных крыніцаў (цяпер літувісы пачалі выдаваць ( большасць у форме ксеракопіяў) гістарычныя крыніцы Віленскага архіва, там апроч старажытных актаў шмат матэрыяла і пазнейшага часу), а не чытайце байкі расейскіх, савецкіх, ды нашых прыкормленых псеўдагісторыкаў.
Źmicier Jurkievič → Сцягнуў з размовы пра Нямямона без дазволу свой каментар .., усёж , "прамая рэч" - "Трошкі пацытую кнігу Марэка Гашынскага. Перакладаю з польскай - (Гэта не прамая рэч, тэкст аўтара, невядома чым інспіраваны, але падсякаючы пад корань версію адсутнасці моўнай практыцы дзеля мягкага "Ў" (замест цьвердага "Л"). У той школе не учыліпольскай мовы, але па польску размаўлялі ў хаце, суседзяў, паўсюль. Не слухалі савецкага , толькі польскае радыё, бо Выдрыцкія былі патрыётамі... (другі момант -сябра дзяцінства Нямона апісвае адзін цікавы момант - "Аднойчы, як спытаў яго , на якой мове будзем размаўляць, засмяяўся і сказаў "Tak jak my tu hawaryli, ja tut prazyl 19 godow" ".
Alexandr Garbul → Шаноўны Arcim Arynowicz! У Вашым адказе пану Саве Куралесаву , мне падаўся, подых савецкай псеўдагістарычнай школы з іх непахісным сцвяржэннем: "Беларусы - гэта ўсе рабы-сяляне, а паны, іх эксплуататары, - усе палякі!" Прабачце, калі я не так Вас зразумеў. Але выкарыстаю гэту нагоду і , з Вашага дазволу, выкажу сваю думку наконт пануючай да цяперашняга часу гэтай памылковай думкі. Да 1840 года (да гэтага часу дзейнічаў Статут ВКЛ) полякі (у тым ліку і польская шляхта) не мелі права мець ніякой маёмасці (рухомай і нерухомай) на тэрыторыі Вялікага Княства, таму аб польскіх панах на нашай зямлі няма што і казаць. З 1840 да 3-цяй Рэчы Паспалітай (20-30-ыя гады 20стаг.) таксама наплыва польскай шляхты не было, бо ў нас была свая шляхта, а землі і ўласнасць, адабраная ад свабодалюбай нашай шляхты, аддавалася акупантам - расейскаму дваранству. Дарэчы, ангельскі паэт Джорж Гордан Наўуэл Байран аб свабодалюббі нашага народа пісаў: "Вы, жыхары касцюшкавай зямлі, Якую скрозь крывёю залілі Сатрапы кацярынінскіх часоў, Вы, не забыліся аб тую кроў! (перакл. Ул.Дубоўкі). У часы 3-цяй Рэчы Паспалітай быў нязначны наплыў польскай (кароннай) шляхты, але ў 1939 годзе частка іх уцякла за мяжу, а хто застаўся - загінуў у Катыні, засценках НКУС, сталінскіх лагерах, і невялікая частка ў Курапатах (у Курапатах большая частка этнічных палякаў была не шляхецкага паходжання, а шляхту ў асноўным адпраўлялі ў Катынь). Як бачыце, аб ніякой польскай шляхце ў нашай краіне размовы няможа і быць. Што датычыцца нашай шляхты каталіцкага веравызнання, то , як сцвяржае пан Куралесаў, гэта былі былыя паганцы (язычнікі). Але , сцвяржэнне пана Куралесава не зусім дакладнае. Шмат шляхціцаў-каталікоў, ды і простых сялян-каталікоў, у нас з'явілася пасля 1840 года. пасля скасавання расейскім урадам Уніяцкай царквы. Магу прывясці прыклад са свайго роду па жаночай лініі (шляхецкі род Козмінаў), (мужчынская лінія па радавому паданню паходзіць са Францыі). У нашым родзе з пакалення ў пакаленне перадавалася, што "наш род перайшоў у каталіцтва са старой веры, каб не падпарадкоўвацца расейскаму цару"! І такіх уніяцкіх, "старой веры", радоў на нашай зямлі было вельмі і вельмі многа! Ну і нарэшце, наконт нашых, як Вы кажыце, "простых крестьян". У ВКЛ шляхецкае саслоў'е састаўляла каля 13-14% (такая колькасць шляхты была ў Еўропе толькі ў Гішпаніі). Гэта былі прафесійныя абаронцы Айчыны. Атрымаць шляхецтва ў ВКЛ таксама было не складана. Просты чалавек па жаданню мог уступіць у асаблівыя вайсковыя аддзелы пад назвай Выбранецкія шыхты, зрабіць гераічны ўчынак і за гэта атрымліваў шляхецтва. Шматлікія войны, якія праз стагоддзі наваламі каціліся па нашай зямлі , прыносілі нам незлічоныя людскія страты. І галоўныя страты несла неабаронныя сялянства і рамеснікі (шляхта з дзяцінства вучылася абараняцца і вайсковай справе). Ва ўсе часы збяднелая шляхта раднілася з простымі людзямі. Сыходзячы з вышэй сказанага, можна пераканана сцьвердзіць, што ў жылах кожнага сучаснага ліцьвіна-беларуса цячэ шляхецкая кроў. З-за незахаванасці большасці нашых мясцовых архіваў, нажаль, дакументальна даказаць гэта да многіх радоў ужо не магчыма. Мо, да паспяхова паланізацыі і знішчалі нашы архівы расейцы так апантана да таго, каб сцёрці генетычную памяць нашага народа.
Źmicier Jurkievič → Тых самых думак трымаюся і я. Толькі , не цалкам падзяляю думку наконт " Ва ўсе часы збяднелая шляхта раднілася з простымі людзямі" . Нават ў 20-м стагоддзі, у міжваенны час, шляхецкія засценкі (дзе жылі так, як і вяскоўцы ў суседняй вёсцы), нават на танцы да сялян не асабліва жадалі хадзіць. Шлюбы таксама не заахвочваліся, бо гэта заніжэнне статуса, за які столькі біліся іх продкі. Ды і вяскоўцы, думаю, таксама не асабліва намагаліся "ў людзі выбіцца", адрываючыся ад сваёй грамады ды становячыся аб'ектам для кпінаў. прывяду прыклад . Адна дзяўчына распавяла, акурат з такой (польскай) сям'і. Яе дзед -высковец, бабуля шляхцянка. пазнаеміліся ў АК, пад час вайны. Каб не баявое мінулае, то сваякі, пасля вайны, не далі б дазволу на шлюб.
Alexandr Garbul → Яшчэ раз прабачце, ... Я ў пачатку свайго каментару казаў, што магчыма я памыляюся і не так Вас зразумеў. Але галоўнай думкай майго каментару было тое, што ва ўсіх без выключэння сучасных карэнных сялянскіх радах нашай краіны цячэ шляхецкая кроў! Але, падкрэслю, не польскай, а нашай , карэннай, ліцьвіна-беларускай шляхты і арыстакратыі!!!
Victor Hryhorchuk → Рассказываю абсолютную правду, не из исторических справочников, из жизни. Предки моих родителей купили землю южнее Бреста в начале ХХ века (родом они были с пружанщины). Потом была насильственная эвакуация в первую мировую (казацкие патрули русских войск объезжали деревни и поджигали дома, чтобы местным жителям не оставалось выбора, кроме эвакуации в Россию. Вернулись на родину все, на пепелища. Польская власть жить не мешала, жили "заможна". Не имели понятия о национальности "белорусы", так как всегда, вплоть до 1939 года, считали себя "литвинами" ( и говорили все, по своему, по литвинску), рядом были полешуцкие деревни, жителей называли "гедуны" и "мова" была другая.
Язык литвинский слушал затаив дыхание, когда бывал в селах на родине родителей в 70-е годы, где жили родственники. Такой рафинированной "беларускай мовы" я не слышал нигде ... Все ушло, нет больше тех деревень и хуторов, все разъехались, кто куда... но память осталась. Мама рассказывала стихи на польском.. краткий перевод такой, "не дай вам бог обидеть литвина, встанет из под земли и отомстит за все". Вот такая история... Выбачайце сябры, што пісаў не роднай мове.
__________________________________
Матэрыял па тэме з часам абнаўляецца
Аўтар-укладальнік ©Czesław List
Назад →
Гiсторыя Беларусi