Сьвятая Бібля з мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) у перакладзе Яна Станкевіча
Mar 08, 2015 14:28
Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону . З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. - Нью- Ёрк. Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна. Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. - 260 с.
Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:
- Зьміцер Шыла - «Гісторыя перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову ў ХХ стагодзьдзі - Біяграфія Яна Станкевіча (Вікіпедыя) Станкевіч Ян (Янка) (псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак)(26.11.1891-16.11.1976), беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі кантактаваў з польскім антыфашысцкім падпольлем і быў лідэрам канспіранцыйнай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў. Быў чальцом Беларускай народнай самапомачы і навуковага аддзелу БЦР. Адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. З 1949 г. жыў у ЗША і займаўся навуковай і грамадскай дзейнасьцю. Пахаваны ў Саус-Рывэры, Нью-Джэрсі. .