Click to view
Пагроза народам ад «ІМПЭРЫІ ЗЛА»
____________________________________________
Выступ 9 сакавіка 2014 года Зянона Пазыняк на сакавіцкім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”
Гэты мой ліст аб галоўным - аб акупацыі часткі Украіны расейцамі. Падзеі датычаць таксама і нас. Мяркую, што так трэба і ўспрымаць: вайна пуцінскай Масквы супраць Украіны - гэта ёсьць таксама і вайна супраць Беларусі.
Маскоўска-гэбоўскі спрут атрымаў моцны ўдар на Майдане, падрэзалі яго шчупальцы на Украіне. Ён адчуў пачатак свайго канца і прысьпешыў планы вайны, аб якой мы, праз наш партыйны друк, папярэджвалі пастаянна ўжо некалькі гадоў запар.
Пуцінская Расея пачала рыхтавацца да вайны адразу пасьля 2008 года. Пасьля таго, як міжнародная супольнасьць зьмірылася з акупацыяй часткі Грузіі. Пуціністы зразумелі, што ўсё можна. Тыя заявы, дзеяньні і ваенныя вучэньні, якія рабіла потым пуцінская Масква, паказвалі, што распрацоўваюцца планы супраць Беларусі, Польшчы, Украіны, Малдовы.
План супраць Украіны распрацаваны па традыцыйнай энкавэдзісцка-нямецкай схеме, якую Масква выкарыстоўвала яшчэ з 17-га стагоддзя для захопу чужых тэрыторыяў. Потым схему пераняў Гітлер (захоп Чэхаславаччыны і Польшчы) і працягвалі бальшавікі.
Апошняе прымяненьне маскоўскага стандартнага плану акупацыі адбылося ў Асэціі ў 2008 годзе. Маштаб падрыхтоўкі нападу на Украіну ўражвае. Такое ня робіцца за месяц-два. Падрыхтоўка вялася доўгі час. Мабілізавалі ня толькі свае расейскія спэцслужбы, войска, палітыкаў, журналістаў, але і ўвесь свой вялікі расейскі крымінальны сьвет. Прытым прапагандысцкая апрацоўка расейскага грамадзтва вялася цягам амаль што паўгода і дасягнула цудаў хлусьні, вывертаў і інфармацыйнай подласьці, перад якой ведамства Гёбэльса выглядае школьніцтвам.
І тым ня менш план не спрацаваў (як, відаць, спадзяваліся) у самым пачатку. Украінцы, зыходзячы са слабасьці свайго войска і негатовасьці да вайны, не адказалі ніводным стрэлам. Акупацыя працягваецца, расейскія войскі захапілі ўжо ўвесь Крым, а ўкраінцы не страляюць і... інфармацыйна выйграюць, бо перацягнулі на свой бок усю міжнародную супольнасьць. На двары 21-е стагоддзе, а гэбоўская Расея яшчэ ў сярэднявеччы. Вобраз “кацапа”, апісаны Салжаніцыным, выявіўся тут ва ўвесь рост.
І хоць стрэлы яшчэ не гучаць, мы разумеем, што адносіцца да маскоўскага нападу на Украіну трэба вельмі сур'ёзна. Гэбоўскі спрут усьведамляе, што калі ён ня зьнішчыць і ня высмакча Украіну, то яму канец. (Расейцы пасьпяшаліся нават аб'явіць, што будуць высяляць украінцаў у Сібір і на Далёкі Усход. Ну чым ня план Бормана!) Расейскі гэбізм жыве ў ілюзорным сьвеце 30-х гадоў мінулага стагоддзя.
У гэтым становішчы, калі ня будзе жорсткіх дзеяньняў па спыненьні акупантаў з боку міжнароднай супольнасьці, вайна на зьнішчэньне і ліквідацыю дзяржавы Украіна будзе працягвацца. Зрэшты, будзе працягвацца, нават нягледзячы на жорсткія меры Захаду. Гэбізм не адступіцца, бо справа йдзе аб яго імпэрыялістычным і крымінальным існаваньні. Прытым (чаго ніяк ня могуць умясьціць лібэралістычныя галовы), калі паўстане магчымасьць нанесьці эфэктыўны атамны ўдар, Пуцін зробіць тое не задумваючыся.
Найбольшае, на што здолелі заходнія гора-аналітыкі, гэта палічыць Пуціна неадэкватным, вар'ятам і шызафрэнікам. Такая характарыстыка сьведчыць аб разумовай абмежаванасьці аналітыкаў, якія ня ў стане растлумачыць зьявы, што выходзяць за межы іхных стэрэатыпаў. Пуцін - гэта тып расейца-гэбіста, цыніка і бандзёра, які ня спыняецца ні перад чым дзеля дасягненьня мэты. Чалавечае жыцьцё для яго ня мае ніякага значэньня. Школу захапілі ў Беслане чачэнцы. Не здаюцца? Загад Пуціна: страляць з танкаў. Забілі 700 дзяцей. І хоць бы што, і Гаага па ім ня плача. Тэатр на Дуброўцы захапілі чачэнцы ў Маскве. Не здаюцца? Ах так! Загад Пуціна: пусьціць баявы газ. Умярцьвілі 131 закладніка, гледачоў тэатра, і пайшлі на абед.
Гэта парыя, руская гэбоўская парыя, а не звыклы чалавек. А падрывы дамоў зь людзьмі, а забойства Літвіненкі, Яндарбіева, Ганны Паліткоўскай! І пасьля гэтага адзін заходні прэзыдэнт глянуў у алавянныя вочы спадара Пуціна і сказаў, што “убачыў там душу рускага народа”. Зрэшты, магчыма, спадар Буш фармальна меў рацыю! Нешта ён там убачыў. Напад пуцінскай ваеншчыны на Украіну ў каторы ўжо раз выявіў глыбокую шчарбатасьць, ксэнафабізм і калецтва рускага грамадзтва, грамадзтва без інтэлігенцыі, бяз гуманістычных людзей, грамадзтва вычварных халопаў, дзе пісьменьнікі і людзі мастацтва не зьяўляюцца сумленьнем краіны і падтрымліваюць любога дыктатара, любы гвалт над свабодай народаў. Так было заўсёды, пачынаючы ад часоў Арды і рускіх цароў, так і цяпер, калі шэрага гэбоўскага забойцу з крымінальнай лексікай узьвялічылі да стану народнага героя і выставілі на Нобэлеўскую прэмію міру.
“Скопішча зла” не распадаецца само праз сябе. Яго можна толькі ліквідаваць. І над гэтым усім нармальным народам трэба глыбока задумацца. На ўсходзе Эўропы вырас новы Гітлер, з фашызаваным грамадзтвам, якое не паважае ні адзін народ на сьвеце, якім кіруюць гэбісты і крымінальнікі, што ненавідзяць усё чалавецтва, якія не адчуваюць ніякай адказнасьці за лёсы людзей на Зямлі, у тым ліку і за лёсы людзей сваёй жа імпэрыяістычнай дзяржавы.
Напад пуцінскай ваеншчыны на Украіну ставіць перад усімі народамі, пацярпелымі ад маскоўскага монстра, катэгарычнае пытаньне аб ліквідацыі імпэрыі “скопішча зла” у інтарэсах усяго чалавецтва. Пакуль яна будзе існаваць - ня будзе міру на Зямлі. Мне ўжо прыходзілася пісаць у артыкуле “Масква, уставай!”, што дзеяньні супраць гэбоўскіх акупантаў Украіны павінны быць перанесены ў вялікі інтэрнацыянальны і ксэнафабічны горад Маскву. Для украінцаў гэта айчынная вайна і змагацца трэба будзе па вялікай шкале. Тым больш, што на справе гэта і нашая беларуская вайна, і грузінская, і ўвогуле - каўказкая і татарская, і башкірская, і якуцкая, і ўвогуле сібірская. Гэбоўскі монстр павінен быць зьнішчаны і асуджаны за злачынствы супраць чалавецтва. Якраз гэтак і павінны разьвівацца падзеі. Імпэрскіх монстраў трэба супольна зьнішчаць знутры ў іхным логаве. Там іхняя атамная зброя ня мае значэньня.
Наша партыйная палітыка ва ўсіх дачыненьнях павінна зараз улічваць чыньнік пуцінскай агрэсіі на Украіну, чыньнік вайны. Гэта прычына, якая павінна вызначаць нашыя паводзіны і ўсяго нашага грамадзтва.
Лукашысцкі рэжым насуперак Канстытуцыі і інтарэсам Беларусі ўпусьціў пуцінскую ваеншчыну ў Беларусь, паставіў яе над беларусамі, заключыў антызаконныя антынацыянальныя пагадненьні. Пры пэўных абставінах антыбеларускі рэжым накіруе беларускіх вайскоўцаў на вайну ва Украіну. Беларусы, салдаты і афіцэры, памятайце, што ўкраінцы нашы браты па волі. Страляць ва ўкраінцаў - гэта тое самае, што страляць у сябе. Нельга ўдзельнічаць у братазабойчай вайне на баку ўсходніх гэбоўскіх варвараў. Калі вас усё ж прымусам закінуць ва Украіну, не ваюйце з украінцамі. Не пакрыйце сябе ганьбай. Кожны можа зрабіць выбар, каб змагацца разам супраць пуцінскіх агрэсараў. Разам мы пераможам расейска-гэбоўскага спрута. Будуць вольнымі Беларусь і Украіна. Хто пачаў братазабойчую вайну, той ад яе і згіне.
Беларусы мусяць мець кантроль над сваім чыгуначным, дарожным і водным транспартам, каб недапусьціць перавозкі расейскай зброі, тэхнікі і жывой сілы на Украіну праз нашу тэрыторыю. Патрабаваць такое ад вырадка няма сэнсу. Людзям трэба будзе самым ўсё браць у свае рукі і кантраляваць дарогі. Беларусы павінны сачыць, каб зь дзьвюх расейскіх ваенных базаў у Лідзе і Баранавічах, якія дапусьціў здраднік народа, не падымаўся ў паветра ні адзін расейскі самалёт. Усё гэта магчыма для грамадзтва, якое здольнае самаарганізоўвацца. Небясьпека вайны прымусіць да самаарганізацыі. Інакш людзей затопчуць, як траву. Калі вайна, то трэба будзе ваяваць, а не гнюсавіць “абы вайны не было”. Расея - гэта вайна.
З пачаткам расейскай вайны важнейшым і першачарговым пытаньнем для беларускага грамадзтва ёсьць тэрміновая неабходнасьць аднаўленьня мяжы з Расеяй і строгі памежны кантроль уезду ў Беларусь. Зразумела, што рэжым здраднікаў Беларусі на гэта ня пойдзе. Але пры ўмове грамадзкай актыўнасьці і павелічэньні самаарганізацыі народа людзі маглі б самы браць пад кантроль памежныя пераходы. Гэта, аднак, магчыма пры адпаведных умовах, пра якія я тут не кажу з-за пэўных абставінаў, якія цяпер ёсьць у Беларусі.
Напад пуціністаў на Украіну яскрава высьветліў нават для шэраговага абывацеля, што натварыў у Беларусі вырадак, здраднік нацыі, якога зямля наша насіць не павінна. Фактычна мы ўжо ёсьць пад расейскай акупацыяй, у акупацыйным мяшку, які засталося толькі завязаць, калі (ня дай Божа!) зьнішчылі б Украіну.
Але перамены будуць. Рыхтуймася да іх сур'ёзна. Скопішча зла не павінна існаваць. Час расплаты і краху шалёнай Арды набліжаецца.
Зянон ПАЗЬНЯК. Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі - БНФ
9 сакавіка 2014 года. →
Крыніца Угроза народам от «ИМПЕРИИ ЗЛА»
____________________________________________
Выступление 9 марта 2014 года Зенона Пазняк на мартовском Сейме КХП - БНФ и БНФ «Возрождение»
Это мое письмо о главном - об оккупации части Украины россиянами. События касаются также и нас. Полагаю, что так надо и воспринимать: война путинской Москвы против Украины - это есть также и война против Беларуси.
Московско-гэбовской спрут получил сильный удар на Майдане, подрезали его щупальца на Украине. Он почувствовал начало своего конца и ускорил планы войны, о которой мы, через наши издания, предупреждали постоянно уже несколько лет подряд.
Путинская Россия начала готовиться к войне сразу после 2008 года. После того, как международное сообщество смирилось с оккупацией части Грузии. Пуцинисты поняли, что все можно. Те заявления, действия и военные учения, которые делала потом путинская Москва, показывали, что разрабатываются планы против Беларуси, Польши, Украины, Молдовы.
План против Украины разработан по традиционной энкэвэдэшно-немецкой схеме, которую Москва использовала еще с 17-го века для захвата чужих территорий. Потом схему перенял Гитлер (захват Чехословакии и Польши) и продолжали большевики.
Последнее применение московского стандартного плана оккупации произошло в Осетии в 2008 году. Масштаб подготовки нападения на Украину впечатляет. Такое не делается за месяц-два. Подготовка велась долгое время. Мобилизовали не только свои российские спецслужбы, армию, политиков, журналистов, но и весь свой большой российский уголовный мир. Притом пропагандистская обработка российского общества велась почти полгода и достигла чудес лжи, вывёртов и информационной подлости, перед которой ведомства Геббельса выглядят школой.
И тем не менее план не сработал (как, видимо, надеялись) в самом начале. Украинцы, исходя из слабости своей армии и неподготовленности к войне, не ответили ни одним выстрелом. Оккупация продолжается, российские войска захватили уже весь Крым, а украинцы не стреляют и ... информационно выигрывают, так перетянули на свою сторону всю международную общественность. На дворе 21-й век, а гэбовская Россия еще в средневековье. Образ "кацапа", описанный Солженицыным, проявился здесь во весь рост.
И хотя выстрелы еще не звучат, мы понимаем, что относится к московскому нападения на Украину нужно очень серьезно. Гэбовской спрут осознает, что если он не уничтожит и не высосет Украину, то ему конец. (Россияне поспешили даже объявить, что будут выселять украинцев в Сибирь и на Дальний Восток. Ну чем не план Бормана!) Российский гэбизм живет в иллюзорном мире 30-х годов прошлого века.
В такой ситуации, если не будет жестких действий по прекращению оккупантов со стороны международного сообщества, война на уничтожение и ликвидацию государства Украина будет продолжаться. Впрочем, будет продолжаться, даже несмотря на жесткие меры Запада. Гэбизм не отступится, ибо дело идет о его империалистическом и уголовном существовании. Притом (чего никак не могут вместить либералистичные головы), если возникнет возможность нанести эффективный атомный удар, Путин сделает это не задумываясь.
Наибольшее, на что смогли западные горе-аналитики, это посчитать Путина неадекватным, сумасшедшим и шизофреником. Такая характеристика свидетельствует об умственной ограниченности аналитиков, которые не в состоянии объяснить явления, выходящие за пределы их стереотипов. Путин - это тип россиянина - гэбиста, циника и бандита, которые не останавливается ни перед чем для достижения цели. Человеческая жизнь для него не имеет никакого значения. Школу захватили в Беслане чеченцы. Не сдаются? Приказ Путина: стрелять из танков. Убили 700 детей. И хоть бы что, и Гаага по им не плачет. Театр на Дубровке захватили чеченцы в Москве. Не сдаются? Ах так! Приказ Путина: пустить боевой газ. Умертвили 131 заложников, зрителей театра, и пошли на обед.
Это пария, русский гэбовской пария, а не обычный человек. А взрывы домов с людьми, а убийство Литвиненко, Яндарбиева, Анны Политковской! И после этого один западный президент посмотрел в оловянные глаза господина Путина и сказал, что "увидел там душу русского народа". Впрочем, возможно, господин Буш формально был прав! Что-то он там увидел. Нападение путинской военщины на Украину в который раз проявило глубокую ущербность, ксэнофобизм и болезнь русского общества, общества без интеллигенции, без гуманистических людей, общества вычурных холопов , где писатели и люди искусства не являются совестью страны и поддерживают любого диктатора, любое насилие над свободой народов. Так было всегда, начиная со времен Орды и русских царей, так и сейчас, когда серого гэбовского убийцу с уголовной лексикой возвеличили до народного героя и выставили на Нобелевскую премию мира.
"Скопище зла» не распадается само по себе. Его можно только ликвидировать. И над этим всем народом надо глубоко задуматься. На востоке Европы вырос новый Гитлер , с фашиствующим обществом, которое не уважает ни один народ в мире, которым управляют сотрудники ФСБ и уголовники, ненавидящие все человечество, не чувствуют никакой ответственности за судьбы людей на Земле, в том числе и за судьбы людей своего же империалистического государства.
Нападение путинской военщины на Украину ставит перед всеми народами, пострадавшие от московского монстра, категорично вопрос о ликвидации империи "скопление зла" в интересах всего человечества. Пока она будет существовать - не будет мира на Земле. Мне уже приходилось писать в статье "Москва, вставай!", Что действия против гэбовской оккупантов Украины должны быть перенесены в много интернациональную Москву. Для украинцев это отечественная война и сражаться предстоит по большой шкале. Тем более, что на деле это и наша беларуская война, и грузинская, и вообще - кавказская и татарская, башкирская, якутская, и вообще сибирская. Гэбовский монстр должен быть уничтожен и осужден за преступления против человечества. Как раз так и должны развиваться события. Имперских монстров надо совместно истреблять изнутри в их логове. Их атомное оружие там не имеет значения.
Наша партийная политика во всех отношениях должна теперь учитывать фактор путинской агрессии в Украине. Эта причина, которая должна определять наше поведение и поведение всего нашего общества.
Лукашистской режим вопреки Конституции и интересам Беларуси впустил путинскую военщину в Беларусь, поставил ее над беларусами, заключил антизаконные и антинациональные соглашения. При определенных обстоятельствах антибеларуский режим направит беларуских военных на войну в Украину. Беларусы, солдаты и офицеры, помните, что украинцы наши братья по воле. Стрелять в украинцев - это то же, что стрелять в себя. Нельзя участвовать в братоубийственной войне на стороне восточных гэбовской варваров. Если вас все же принудительно забросят в Украину не воюйте с украинцами. Не покрывайте себя позором. Каждый должен сделать выбор, чтобы бороться вместе против путинских агрессоров. Вместе мы победим российско-гэбовской спрута. Будут свободными Беларусь и Украина. Кто начал братоубийственную войну, тот от нее и погибнет.
Беларусы должны иметь контроль над своими железнодорожными, дорожными и водными коммуникациями, чтобы недопустить перевозки российского оружия, техники и живой силы в Украину через нашу территорию. Требовать такое от урода нет смысла. Людям предстоит самим все брать в свои руки и контролировать дороги. Беларусы должны следить, чтобы из двух российских военных баз в Лиде и Барановичах, которые допустил предатель народа, не поднимался в воздух ни один российский самолет. Все это возможно для общества, которое способно самоорганизоваться. Перед опасностью войны нужно самоорганизоваться. Иначе людей затопчут, как траву. Если война, то нужно будет воевать, не гнюсавиць "лишь бы войны не было". Россия - это война.
С началом российской войны важнейшим и первоочередным вопросом для беларуского общества должна быть срочная необходимость восстановления границы с Россией и строгий пограничный контроль въезда в Беларусь. Понятно, что режим предателей Беларуси на это не пойдет. Но при условии общественной активности и увеличения самоорганизации народа люди смогли бы взять под контроль пограничные переходы. Это, однако, возможно при соответствующих условиях, о которых я здесь не говорю из-за определенных обстоятельств, которые сейчас есть в Беларуси.
Нападение пуцинистав на Украину ярко показало даже для рядового обывателя, что натворил в Беларуси урод, предатель нации, которого земля наша носить не должна. Фактически мы уже есть под российской оккупацией, в оккупационным мешке, который осталось только завязать, если (не дай Бог!) уничтожат Украину.
Но перемены будут. Готовимся к ним серьезно. Скопление зла не должно быть. Время расплаты и краха бешеной Орды приближается.
Зенон Позняк. Председатель Беларуского Народного Фронта «Адраджэньне» и Консервативно-Христианской партии - БНФ
9 марте 2014 года. →
Источник Па тэме:
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru) Беларусь и российская военная угроза Беларусь: паглыбленне ў бездань
Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія Беларусь як акупаванае грамадстваЗенон Пазьняк. Падрыхтоўка акупацыі Беларусі Кто убил Завадского?Zianon Paźniak - Nacyjanalny Hieroj Biełarusi Зянон Пазьняк. Мадыфікацыя расейскага фашызму азіяцкага кшталту на ўзроўні імпэрыі Зянон Пазьняк. Этнас і нацыяЗянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча Зянон Пазьняк. Мы разам з украінскімі братамі Трэба змагацца супраць расейскай акупацыіЗ.Пазьняк.Дзейнасьць РПЦ на Беларусі Заўвага пра назву краіны - Беларусь, Літва, ВялікалітваЗенон Позняк : "Украинцы, не верьте Лукашенко" Назад →
Диагностика фашизма Беларусь Зянон Пазьняк