Гісарычныя гімн, сцяг і герб Беларусі

Jun 30, 2014 01:27



image Click to view


    «Пагоня» працягласцю восем вякоў   →   Гербы Беларусі

image Click to view


   →   Гімн Беларусі-Літвы на словы Максіма Багдановіча. 1916 год

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, -
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні, -
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі ўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрца іх - бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

1916 год



image Click to view


   →   Гімн БНР 1918 года "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"

В 1918 году 24 марта было объявлено о создании Белорусской Народной Республики со столицей в Минске - первого государственного образования белорусов в новейшей истории (иначе - День Первой Независимости Беларуси). Гимн БНР. Флаг и герб в клипе присутствуют.

Бело-красно-белый флаг (белор. Бел-чырвона-белы сцяг) - один из вариантов белорусской символики, официальный флаг Белорусской Народной Республики (1918-1919), в 1991-1995 гг. - государственный флаг Республики Беларусь. Представляет собой полотнище, состоящее из трёх горизонтальных равновеликих полос - белой, красной и белой, с соотношением ширины к длине как 1:2.

Гимн Белорусской Народной Республики-В 1919 году М. Костевич (Макар Кравцов) написал марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», который в 1920 стал гимном Белорусской Народной Республики, провозглашённой 25 марта 1918 года, но так и не ставшей полноценным государством.

Бел-чырво́на-бе́лы сьцяг - гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў, дзяржаўны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі (1918-1919) і Рэспублікі Беларусь (1991-1995). Уяўляе сабою палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў - дзьвюх белых і адной чырвонай між імі.

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» - нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню быў апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.


©Czesław List

Назад   →   История Беларуси

История Беларуси

Previous post Next post
Up