Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Aug 01, 2014 16:35

Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ў інтэрпрэтацыі беларускага гісторыка Вячаслава Насевіч.



Пачатак вялікага рассялення славян. V - першая палова VI ст. н.э..
На мапе “Пачатак вялікага рассялення славян” - асветлены падзеі, да якіх прывяло заваяванне протадзяржавы астраготаў гунамі  →   Павялічыць .



Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000010a.jpg
Цэнтральная і Усходняя Еўропа. Канец VІІ - VIII ст.
На працягу 2-й пал. VII- 1-й пал. VIII стагоддзяў славянскае грамадства, падпітваючыся культурнымі імпульсамі з дзяржавы франкаў і Візантыі, набліжалася да пераходу ў стадыю цывілізацыі.





Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/map1_0.jpg
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Другая палова ХІІІ - XIV ст.
Мапа адлюстроўвае працэс утварэння ВКЛ як двухэтнічнай дзяржавы, у склад якой увайшлі пляменныя балцкія княствы і значная частка тэрыторыі старажытнай Русі, у тым ліку ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі. Рашаючым штуршком да ўтварэння ВКЛ стала татарскае нашэсце на Русь у 1237 - 1241 гг., якое прывяло да падпарадкавання большасці рускіх княстваў новай дзяржаве, утворанай заваёўнікамі - Ардзе (пазней - Залатой Ардзе). Некаторыя княствы, канчаткова страціўшы палітычную сувязь з Кіевам, утварылі асобныя, хаця і залежныя ад Арды, дзяржавы - Галіцка-Валынскае княства (каралеўства), Вялікае княства Ўладзімірскае. Шэраг княстваў на беларускіх землях у перыяд паміж 1245 і 1250 гг. прызналі ўладу літоўскага князя Міндоўга, які ў той жа час дамогся дамінавання ў палітычным саюзе балцкіх княстваў і нават пашырыў яго на частку тэрыторыі яцвягаў, куршаў, земгалаў і селаў (у процідзеянні экспансіі крыжацкіх ордэнаў). З гэтага часу можна казаць аб непасрэдным пачатку ВКЛ.

На працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў Новагародская зямля, этнічная Літва і прылеглая частка яцвягаў трывала захоўвалі палітычнае аб'яднанне, у той час як Полацкая зямля і Жамойць часова адлучаліся ад яго. Найбольшае пашырэнне дзяржавы, дасягнутая Міндоўгам у 1260 - 1263 гг., было канчаткова адноўлена Віценем на мяжы XIII - XIV стагоддзяў.

Пры пераемніку Віценя Гедыміне (1315 - 1341) ВКЛ набывае трывалую сталіцу, якой стала Вільна. Тады ж пачалося пашырэнне ўлады ВКЛ на прылеглыя рускія княствы, большасць з якіх раней залежала ад Арды.

Новы перыяд Вялікага княства Літоўскага 1245-1315 гг.



Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000017a.jpg
Новы перыяд у гісторыі Вялікага княства Літоўскага - калі адбыўся разрыў з папярэдняй традыцый, калі землі ВКЛ былі часткай старажытнарускай цывілізацыі з гістарычным, духоўным і канфесійным цэнтрам у Кіеве. Пасля разбурэння Кіева манголамі ў 1240 г. часткі Русі, якія пазбеглі непасрэдный залежнасці ад Залатой Арды, пачалі шукаць уласныя шляхі далейшага развіцця. Для літвінаў - продкаў сучасных беларусаў, такім шляхам стала прыняцце ўлады літоўскіх князёў. Першыя крокі на гэтым шляху адлюстроўвае мапа “Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. 1245-1315 гг..



Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000017b.jpg
Тэрытарыяльны рост Вялікага княства Літоўскага пры Гедзіміне і Альгердзе. 1315-1377 гг.



Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000019a.jpg
Тэрытарыяльнае пашырэнне Вялікага княства Літоўскага ў часы Вітаўта. 1392-1430 гг.

Крыница   >   Исторические карты   .

Aŭtar-składalnik : ©Czesław List

Назад   →   Тайные страницы   Расология   Гiсторыя Беларусi

Тайные страницы, Расология, История Беларуси, Беларусь

Previous post Next post
Up