Калі вы ня супраць, пачну з кепскай.
1. За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся чатыры дзясяткі.
Аляксей Кароль: "У беларускім грамадзтве, на жаль, заўсёды былі пасіўныя, раўнадушныя адносіны да зьнішчэньня помнікаў. Гэта ніколі не выклікала масавых пратэстаў, якія паўплывалі б на зьмену такой палітыкі. Магчыма, гэтым можна патлумачыць пасіўную пазыцыю сучасных апазыцыйных палітыкаў, якія ня бачаць актуальнасьці ў гэтым лёзунгу, каб заваяваць сымпатыі электарату. Але гэта памылка. За лёзунгамі сацыяльнага дабрабыту паўстаюць лёзунгі дабрабыту духоўнага”.
Карэспандэнт: “Дык якойсьці актыўнасьці чакаць можна?”
“Думаю, так. Як толькі зьявіцца крытыка з боку СМІ, апазыцыйныя палітыкі зьвернуць на гэта ўвагу. Таму добра, што “Свабода” ўздымае гэтую тэму”.
Уладзімер Папруга, былы Галоўны дзяржаўны інспэктар аховы гісторыка-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму: існуе занадта магутнае лобі, мала зацікаўленае ў захаваньні гістарычнай спадчыны, але якое актыўна перасьледуе камэрцыйныя інтарэсы. Пры гэтым роля вышэйшага кіраўніцтва краіны ў гэтым працэсе таксама не апошняя. 2.
Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы). Сёлета арганізатары фэсту таксама раяць плянаваць і 17-е.