Першая думка, якая прыходзіць на розум пры сёньняшнім выглядзе замку: замку Радзівілаў больш няма. Палац выглядае гэтак, нібыта суткі таму ён перажыў бамбёжку.
Адразу кідаецца ў вочы, што аднае трохпавярховае галерэі няма ўвогуле: ад яе пакінулі адно заднюю сьцяну, зруйнаваўшы ўсё астатняе да зямлі. Афіцыйны матыў - там, маўляў, не было падмурку, яна стаяла цудам. І забываюцца дадаць, што без падмурку сьцяна прастаяла 300 гадоў, паведамляе «Польскае радыё».
Зруйнавалі вельмі мілы крыты ганак, на які заяжджалі княскія карэты. Апраўдваюцца, што ён быў “новы” - усяго толькі ХІХ стагодзьдзя.
Зьбіраюцца руйнаваць галоўны мост, які вядзе да замку. Маўляў, таксама “малады” - мае толькі 100 гадоў.
Ды й астатнія карпусы палацу рэканструююцца па-барбарску. Ад большасьці зь іх пакідаюць чатыры сьцяны, а ўсё ўнутры руйнуецца да нуля й выбудоўваецца нанова. Прыкра бычыць новенькія каміны ў пакоях. Прыкра думаць, што ў хуткім часе экскурсаводы будуць дурыць галаву наіўным турыстам, што каля гэтых камінаў грэліся нашыя вялікія князі…
Княскі паркет, які захаваўся ў некаторых залях замку, паднялі ды “павезьлі ў Менск на рэстаўрацыю”. Мясцовыя жыхары, нагледзеўшыся на астатні рамонт, чамусьці ўпэўненыя, што паркет ужо ніколі ня вернецца ў Нясьвіж, што вырабяць такі ж самы, але новы.
Зрэшты, сам праект - што зрабіць у замку - вельмі добры. Пасьля рэканструкцыі, якая скончыцца ў 2010 годзе, тут будзе кавярня, рэстаран, невялікі гатэль, сувэнірныя крамы. Амаль увесь замак будзе адведзены пад экспазыцыі - зьбіраюцца аднавіць Белую бальную залю, Зорную залю, Паляўнічую, Партрэтную залю, княскі архіў, арсэнал і бібліятэку, пакоі князя й княгіні. У падзямельлі захавалася печ ХVІ стагодзьдзя. Акрамя таго, расчысьцілі падземны ход даўжынёю 42 мэтры. Туды таксама зьбіраюцца пусьціць турыстаў.
Сумна толькі, што ад замку Радзівілаў там ужо нічога не застанецца - займаюцца аднаўленьнем не рэстаўратары, а звычайныя будаўнікі - зь Нясьвіжу, Салігорску, Слуцку, Баранавічаў. У замак Радзівілаў прыйшлі шклопакеты, эўрадзьверы, мармуровыя падлогі і сучасная звычайная цэгла…
Крос-пост з
БУНТ: Нясьвіж Тэма абмяркоўваецца тут (+здымкі):
http://kryviec.livejournal.com/122825.htmlhttp://community.livejournal.com/by_politics/581125.html?view=5438981#t5438981http://www.buntby.com/by/news/2008/jan/29/Niasvizh/http://news.tut.by/102157.html Ад мяне:
З аднаго боку, добра, што хаця б штосьці рэставруюць.
Зь іншага - калі паглядзець, якімі сродкамі гэта робіцца, то становіцца проста жудасна. Навошта трэба разбураць, каб потым будаваць нанава? Разам з гэтым губляюцца шматлікія фрэскавыя роспісы, упрыгожваньні... да што там казаць. А потым атрымоўваецца нешта незразумела-глямурнае кшталту Міра.
Узгадваецца адна гісторыя. Ня памятаю, нажаль, дзе яны адбывалася, але стоадсоткава рэальныя падзеі. Нейкі мясцовы кіраўнік вырашыў аднойчы аднавіць да сьвята цудам захаваўшуюся вежу замка. Напалову зруйнаваная часам ды войнамі, яна узвышалася на ўзгорку сярод даўно разбураных сьцен. Што вы думаеце? Прыехала да яе пажарная брыгада і з брандзбойтаў пачыла яе мыць. Як вынік вежа канчаткова разбурылася.