Хутка ў Менску будзе паказ "Міся"

Jan 13, 2009 00:04

Вось некалькі кавалкаў (па-польску)

image Click to view


image Click to view



UPD: “Мішка” (Miś) - назва культавага фільма з часоў ПНР, рэжысэр Станіслаў Барэя. Год вытворчасьці (P.P. Film Polski): 1980, прэм’ера: 4 мая 1981 году. Увага! У далейшая частцы знаходзяцца падрабязнасьці сюжэту альбо аканчаньня твору.

Рышард Охудзкі (якога завуць Мішка) з’яўляецца намесьнікам спартыўнага клюбу “Вясёлка”. Мусіць выехаць за мяжу, аднак яго затрымліваюць, бо з чгонага пашпарту вырвана некалькі старонак. Фільм поўны інтрыгаў і звязаных з тым здарэньнем ускладненьняў, паказаны ў гіпербалізаваным вобразе Польшчы канца 70х гадоў і пачатку 80х 20 веку.

Выкананьне ролі галоўнага героя Станіславам Тымай лічыцца адным з найлепшых у ягонай кар’еры. У плебісцыце штотыднёвіка "Polityka" (1999) з нагоды “найцікавейшых польскіх фільмаў 20 веку” заняў 8 месца. Адразу за “Сфінксам”.

Шмат выразаў з фільму “Мішка” стала замацавалася ў польскай мове.
Працягам фільму “Мішка” сталі Кантраляваныя размовы (Rozmowy kontrolowane , 1991) і Рысь (Ryś, 2007).

Неафіцыйны сайт “Мішкі”(па-польску):

P.S. Наколькі ведама, “Мішку” пакажуць бясплатна (у арыгінале) ў малой залі Беларускай Акадэміі Мастацтваў (БАМ), уваход вольны, пра дату і час паведамлю. Паказ фільма арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску.

польшча, кіно

Previous post Next post
Up