падкропельны пост левай рукой

Mar 11, 2014 22:02

вось калі вы прыяцелі, паміж вамі вісіць адмысловая сацыяльная нітачка, праводзіць нейкія імпульсы, вы яе не заўважаеце, а ўжо павязаныя і не проста нешта сабе робіце, а ўзаемадзейнічаеце. я ўсё забываюся, што нітачка не нясе вялікай пагрозы, і на ўсякі выпадак перавязваю яе з сябе да якога-небудзь крэсла, а крэсла завешваю старымі швэдрамі. пасля ( Read more... )

wiasna, дзе я, сябры

Leave a comment

Comments 15

veragodna March 11 2014, 19:52:09 UTC
Папраўляйцеся, Надзея! Добра, што пасуццё гумару не губляеце. Хаця які тут гумар пад кропельніцай.

Reply

dzie_ja March 11 2014, 20:32:58 UTC
дзякуй! нармальны гумар: пнеўманія - гэта далёка не смяротна :)

а вас я мелася павіншаваць учора яшчэ, трымала гэта ў галаве, чэсслова. дык вось раблю гэта прынагодна і далучаюся да вяліііізнага спісу людзей, што шчыра зычаць вам найлепшага!

Reply

veragodna March 12 2014, 08:04:23 UTC
Але і не перабольшвайце нявіннасці гэтай хваробы.

Дзякуй вялікі за віншаванне :).

Reply

dzie_ja March 12 2014, 09:22:25 UTC
Ат, я прыемна ўражаная бальніцай і лекарамі, таму гэта нават станоўчы досвед)

Reply


kabierac March 11 2014, 22:11:01 UTC
у мяне побач з ложкам ляжаць Заміроўская і Малярчук.
а вы, Надзея, і праўда, дурное надумалі. здаравейце.

Reply

dzie_ja March 12 2014, 06:52:41 UTC
самая ноюшчая бабулечка ўзяла Заміроўскую і маўчыць ужо сорак хвілін!

дзякуй, Антоне (:

Reply


aprilgenius March 11 2014, 23:08:51 UTC
ўсё чытанае ў хваробе памятаю вельмі ясна і добра, нават праз дзесяцігоддзі. Чаму так? Магчыма, таму, што засяроджваешся толькі на чытанні -- іншае адступае. Карамазавых у першы раз чытала з тэмпературай. М-да. Але як палепшае, дык пазычыце пару кніжак пачытаць? ))

Reply

dzie_ja March 12 2014, 06:58:32 UTC
з вялікай прыемнасцю. Мо вы там на факультэце ў каго будзеце пра Дастаеўскага чытаць, дык я б паслухала. Здаецца, цяпер я магу зразумець больш :)

Reply

aprilgenius March 12 2014, 08:17:03 UTC
якраз зараз Дастаеўскага чытаю на беларускай філалогіі. Не разумее ніхто, дый бачна, што і ў перспектыве наўрад ці... Здаецца, што ўвогуле не цікава.

Reply

dzie_ja March 12 2014, 09:34:41 UTC
Абнадзейвацць не буду, маўляў, усе раптам прасвятляцца ды прасякнуцца, хоць бы й постфактум. Але хто-небудзь адзін будзе абавязкова. Можа, ён і цяпер ёсць, проста не ходзіць.

Мне б вось цяпер пару курсаў нанова пераслухаць, а фіг (

Reply


anonymous March 23 2014, 17:46:00 UTC
проста як цябе не любіць.

Reply


ya_tebya_nebo March 30 2014, 09:23:02 UTC
хочацца сказаць табе штосьці харошае, грунтоўнае, разумнае, але пакіну простае
будзь!

Reply

dzie_ja March 30 2014, 14:43:38 UTC
і вы будзьце!

вельмі радая цябе чуць.
і дзякуй.

Reply


Leave a comment

Up