e_ndrus
Feb 04, 2016 13:28
Беларушчына бы кактэйль молатава
Кінь яе ў АМАП
Кожнае маё слова золата
Я беларус не кацап
Беларушчына песьня вольная
Залі яе на Youtube
Ці з гуртом ці проста сольна
Шар па сьвеце моўны цуд
Нас запраграмавалі беларушчынай
Яна гэта наш культурны код
Яна ў нашым сэрцы і нават тлушчы
Кожны дзень і круглы год
e_ndrus
Jan 29, 2016 14:29
У ціхім віры
Мыю свой твар
Неба хвалюецца
e_ndrus
Jan 13, 2016 15:40
Kielich za čałaviectva. Jarkaje sonca
Zahladaje ŭ vakno. Mnie pryśniŭsia
Sid Vicious. Jon źjaviŭsia
źnianacku i syjšoŭ u biaskoncaść.
Sumiaści falš i alarm. Atrymaješ
Standartnuju situacyju
Kožnaj vysmaktanaj z palcu nacyi
A takich nacyj u nas biaz kraju
Zapisvaju tłum heta navat nia huki
e_ndrus
Nov 16, 2015 13:03
Спачатку было слова.
А потым мільёны інтэрпрэтацыяў гэтага слова.
І былі войны, каб навязаць сваю інтэпрэтацыю слова іншым.
І былі войны, каб забіць тых, хто разумее слова па-іншаму.
І так было тысячы год.
Аж пакуль не засталося нікога.
А слова страціла ўсялякі сэнс.
Ці можа сэнсу не было ад пачатку?
e_ndrus
Oct 26, 2015 14:11
Мінакі мы ў гэтым месьце.
Недаравальна
Хочацца стрэсьці
Зь сябе
Талін.
Хоць ён і прыгожы,
Як лялька з сэкс-шопу,
Такі несаўковы. І можа
Мне не даруе
Паклёпу.
Але нельга штучна
Любіць. Скрала
Маю любоў Вільня.
І гэта публічна агучана.
Не засталося
На Талін.